Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - першая ў гэтым годзе. Аб мерапрыемстве з удзелам Лукашэнкі і Пуціна стала вядома на мінулым тыдні. Месца сустрэчы - Сочы.
Кіраўнікі дзяржаў, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Расіі, абмяркуюць "ключавыя пытанні развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва". У прыватнасці, асаблівую ўвагу плануецца надаць буйным сумесным праектам у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама далейшаму прасоўванню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "можна чакаць вельмі працяглыя перамовы".
"Парадак дня абсалютна зразумелы: двухбаковыя адносіны, (Лукашэнку - Sputnik) напэўна ёсць, пра што праінфармаваць расійскага прэзідэнта, маецца на ўвазе - толькі што завяршыўся Усебеларускі сход", - падкрэсліў ён.
СМІ на мінулым тыдні паведамлялі, што бакі абмяркуюць расійскі крэдыт Мінску ў памеры трох мільярдаў долараў. Беларускі лідэр падкрэсліў, што едзе ў Расію не для таго, каб "чагосьці прасіць". У Крамлі, каментуючы гэтую інфармацыю, заявілі, што казаць пра тэмы, якія падымуць кіраўнікі дзяржаў заўчасна.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка ўзнагародзіў Рапоту ордэнам
- Сямашка і Мілер абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы
- Мезенцаў пра шматвектарнасць Беларусі: гэта не пагражае адносінам з Расіяй