Пляцоўкай гарадскога свята Масленіцы і провадаў зімы пад назвай "Бліны-party 2021" стала сцежка здароўя ў лесапарку "Пышкі". У суботу ўдзень тут сабраліся сотні гараджан.
Гулянні праходзілі на некалькіх пляцоўках з мноствам тэматычных падворкаў і здзівілі разнастайнасцю забавак з вясёлымі заданнямі і падарункамі.
Разыначкай Масленіцы-2021 стала так званая бліновая алея - уздоўж шпацырнай дарожкі ўсталявалі кампазіцыі ў выглядзе галоўнага масленічнага пачастунку, які майстравалі працаўнікі розных арганізацый горада. Гарадскія школы і гімназіі выставілі напаказ дзесяткі лялек Масленіцы, да ўпрыгожвання якіх таксама падышлі з фантазіяй.
Самых маленькіх гарадзенцаў чакалі бясплатныя прадстаўленні лялечнага тэатра "Батлейка", які ў рэжыме нон-стоп паказваў дзіцячыя спектаклі, а таксама распавядаў пра абрады провадоў зімы. Гасцей на свяце частавалі салдацкай кашай, гарачай гарбатай, выпечкай і блінамі. Было шмат конкурсаў, квэстаў, спартыўных спаборніцтваў на свежым паветры.
Чытайце таксама:
- Праводзім Масленіцу смачна: смажым кумпяк і гатуем пражонку
- Танцы ў рукавіцах або гуканне вясны
- Музейны комплекс Дудуткі запрашае на сапраўдную шляхецкую Масленіцу