09:44 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Відэа

Фантастычныя кадры ісландскага вулкана, знятыя з дрона – відэа

Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Сотні чалавек вырашылі зрабіць сэлфі з вулканам, зірнуць на яго прыляцеў на верталёце берагавой аховы нават прэзідэнт Ісландыі. Глядзіце на відэа, наколькі фантастычна выглядае вулкан, калі праляцець якраз над ім.

Вывяржэнне вулкана Гелдынгадалсгоса працягвалася ў выхадныя на паўвостраве Рэйк’янес. Вулкан знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад сталіцы Ісландыі. Улады не сталі зачыняць раён, таму на выхадных туды накіраваліся мясцовыя жыхары. Бо дзе яшчэ можна зрабіць такое сэлфі!

Людзей просяць заставацца з няветранага  боку і на ўзвышшах, бо ўзровень газавага забруджвання вакол высокі. Да таго ж ёсць верагоднасць з'яўлення новых расколін.

Паглядзець на вулкан ужо прыбыў нават прэзідэнт Ісландыі Гудні Йоханесан. Ён падаў іншым прыклад выканання мер бяспекі - за вулканам назіраў з верталёта берагавой аховы.

Глядзіце на відэа, наколькі фантастычна выглядае вулкан, калі праляцець якраз над ім.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Ісландыя, верталёт, сэлфі, відэа, дрон, Вулканы

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы