Відэа

Рэзідэнцыя выдуманага псіхапата Бафала Біла стала атэлем – відэа

Падпісацца
Дом, дзе здымалі фільм "Маўчанне ягнятаў" ў Пенсільваніі будзе прымаць гасцей. Трохпавярховы будынак амаль не адрозніваецца ад таго, што быў у класічным трылеры. Глядзіце на відэа, як выглядае атэль.

Дом, які выкарыстоўваўся ў фільме "Маўчанне ягнятаў" як рэзідэнцыя выдуманага псіхапата Бафала Біла, хутка адкрые свае дзверы для начлегу і сняданку.

У мінулым годзе дом з класічнага трылера 1991 г. быў прададзены за $ 290 тысячаў фанату фільма Крысу Роуэну. Ён перарабіў яго ў гасцініцу, якая, як лічыць уладальнік, ярчэй іншых падобных месцаў адлюстроўвае дух кінематографа.

"Я адкрываю атэль для кароткатэрміновага пражывання, вы можаце прыйсці і забраніраваць ноч і ўвасобіць у жыццё ўсе свае фантазіі аб "Маўчанні ягнятаў ", - патлумачыў Крыс Роуэн, мастак і стыліст з Нью-Йорка, а цяпер і ўладальнік дома.

Трохпавярховы будынак вонкава амаль не адрозніваецца ад таго, што быў паказана ў фільме Джонатана Дэме. Тэрыторыю каля дома азелянілі, фасад абнавілі свежай фарбай. Па словах уладальніка, у атэлі можна не толькі спыніцца, але і правесці вяселле, фотасесію ці схадзіць на экскурсію.

Сам сабе гаспадар: сялянка пра плюсы вясковага жыцця - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2020
Відэа
"Сам сабе гаспадар": сялянка пра плюсы вясковага жыцця - відэа

У атэлі будзе размешчаны інтэрактыўны музей, дзе госці змогуць пабадзяцца па залах і ўспомніць, як Бафала Біл катаваў сваіх ахвяр. Уладальнік дома дадаў, што плануе ўзнавіць калодзеж і майстэрню серыйнага забойцы.

Трылер "Маўчанне ягнятаў" выйшаў у 1991 годзе. Галоўныя ролі выканалі Джодзі Фостэр і Энтані Хопкінс. Вобраз маньяка Джэймі Гамбы па мянушцы Бафала Біл ўвасобіў Тэд Левайн. Па сюжэце Бафала Біл трымаў ахвяр у калодзежы ў сваім доме. Менавіта ў гэтым доме аказваецца ў выніку галоўная гераіня - курсантка Акадэміі ФБР Кларыса Старлінг.

Фільм неаднаразова прызнаваўся адным з лепшых трылераў ў гісторыі кіно. У гэтым годзе кінастужцы спаўняецца 30 гадоў.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0