17:51 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Відэа

Неверагодныя віды: урочышча Базжыра трапіла ў аб'ектыў дрона – відэа

Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Сімвал Мангістаўскай вобласці Казахстана і ўнікальны помнік прыроды - урочышча Базжыра - знялі з паветра. Глядзіце на відэа неверагодныя пейзажы і натхняйцеся імі.

Урочышча Базжыра знаходзіцца ў заходняй частцы плато Усцюрт на паўвостраве Мангышлак, у 300 кіламетрах ад Актау. У перакладзе з казахскай Базжыра - "шэра-блакітная зямля (упадзіна)"

Горы ў скалістай мясцовасці нагадваюць па форме юрту, падводную лодку і крэпасць, а два вапняковых піка паходзяць на "іклы". Размешчаная ва ўрочышчы аднайменная гара ў найвышэйшай кропцы дасягае 287 метраў у вышыню.

Мяркуецца, што Базжыра ўтварылася на месцы старажытнага акіяна Тэціс, які існаваў у перыяд мезазоя (каля 251-66 мільёнаў гадоў да нашай эры) паміж кантынентамі Гандвана і Лаўразія. Пра гэта сведчаць і закамянеласці марскіх жывёл.

Некаторыя падарожнікі параўноўваюць Базжыру з амерыканскім Вялікім Каньёнам і нярэдка называюць Арызонай Казахстана.

Унікальны прыродны комплекс ўваходзіць у спіс асабліва ахоўных тэрыторый рэгіёну і з'яўляецца часткай дзяржаўнага прыроднага заказніка "Жабай ушкан".

Глядзіце на відэа фантастычныя віды ўрочышча Базжыра.

Глядзіце таксама:

 

Тэги:
Падарожжа, горы, Казахстан, дрон, відэа

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы