21:04 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Відэа

Навошта самалётам-разведчыкам НАТА спатрэбіліся Камчатка і Данбас - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

Разведка НАТА актывізавалася ля расійскіх меж, што гэта можа быць - правакацыі ці нейкія іншыя намеры? Падрабязнасці глядзіце на відэа.

Самалёты-разведчыкі Паўночнаатлантычнага альянсу на мінулым тыдні ўстанавілі рэкорд - яны 58 разоў набліжаліся да расійскіх меж. Мінабароны РФ удакладняе, што "госці" ладзілі наўмысныя правакацыі - падляталі так блізка, што ў неба даводзілася падымаць знішчальнікі на перахват.

"Мы рэгулярна дзейнічаем і праводзім аперацыі ў Чорным моры і на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага камандавання", - апраўдаў дзеянні разведчыкаў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.

У МЗС Расіі ў адказ на гэта засведчылі - амерыканскім вайскоўцам абсалютна няма чаго рабіць ля расійскіх меж, як у паветры, так і на моры.

"Яны выпрабоўваць нас на трываласць, гуляюць на нервах. У іх нічога не атрымаецца", - заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.

Актыўнасць самалётаў НАТА назіраецца ля ўзбярэжжа Камчаткі і Чорнага мора. Таксама яны часта лётаюць над лініяй размежавання паміж Украінай і непрызнанымі рэспублікамі Данбаса, чым яшчэ мацней напаляюць абстаноўку на ўсходзе Украіны.

Чытайце таксама:

Тэги:
мяжа, разведка, відэа, Данбас, Камчатка, НАТА, самалёт-разведчык, разведчык, самалёт

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы