12:45 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Відэа

22 гады таму дзесяткі чалавек сталі ахвярамі трагедыі на Нямізе - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0
© Sputnik

30 траўня 1999 года ў выніку цісканіны ў падземным пераходзе ля метро "Няміга" загінулі 53 чалавекі. У 2002-м тут ўсталявалі мемарыял. У гадавіну трагедыі мінчане неслі да мемарыяла кветкі - глядзіце відэа Sputnik.

У той фатальны дзень каля Палаца спорту ішоў канцэрт гурта "Манга-Манга". У момант іх выступлення раптам пачалася навальніца з градам. Каля двух з паловай тысяч чалавек паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе.

Пачалася цісканіна, у якой літаральна за некалькі хвілін загінула 53 чалавекі. Больш 160 былі параненыя.

Большасці загінулых было ад 14 да 20 гадоў.

Некаторыя з тых, хто выжыў у цісканіне, называлі вінаватымі трагедыі невядомых маладых людзей, якія спачатку стрымлівалі паток людзей унізе лесвіцы, а потым рэзка яго адпусцілі. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай цісканіны стаў трагічны збег абставінаў.

У памяць аб загінуўшых каля станцыі метро збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых руж і 13 цюльпанаў. І выгравіраваны надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 траўня 1999 года.

Побач размешчаная маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінуўшых. Сёння разам з бронзавымі кветкамі на гэтым месцы ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінуўшых гараць свечкі.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы