Відэа

Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа

Падпісацца
Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі подзвігу салдат Брэсцкай крэпасці. Глядзіце відэа, як сустракалі састаў у беларускай сталіцы.
Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.
З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.
"Праект імерсіўны, ён унікальны тым, што наведвальнік аказваецца ўсярэдзіне экспазіцыі. І можа кранаць прадметы. Слухаць аўдыёаповяд машыністкі Лідзіі, гэта зборны вобраз, які створаны на падставе гісторый рэальных жанчын, якія працавалі на чыгунцы ў гады вайны", - распавядае каардынатар каманды "Неўскі баталіст" Маргарыта Папова.
Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма.
"У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.

Гісторыя "Цягніка Перамогі"

Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".
Фотафакт: Цягнік Перамогі прыбыў у Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2021
Фота
Фотафакт: "Цягнік Перамогі" прыбыў у Мінск
У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.
На сайце праекта поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0