23:29 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэаклуб

Упершыню за дзевяць гадоў праект "Народны альбом" вяртаецца ў Мінск

Атрымаць кароткую спасылку
3541
© Sputnik/ Александр Кривошеев, Михаил Луханин

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да святкавання дваццацігоддзя сумеснага музычнага праекта "Народны альбом" у мінскай канцэртнай зале Prime Hall. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў, як удзельнік праекта, падзяліўся фрагментамі рэпетыцыйнага працэсу.

Сумесны музычны праект "Народны альбом" быў упершыню прадстаўлены ў 1997 годзе. За мінулыя 20 гадоў і салісты пасталелі, і склад удзельнікаў зведаў сур'ёзныя змены. Але ранейшымі засталіся змест праекта і радасць чакання новай сустрэчы з калегамі і гледачамі.

Рэпетыцыі мінскага канцэрта абноўленага "Народнага альбома" ішлі лёгка і радасна. Пастаянныя ўдзельнікі ўспаміналі словы і мізансцэны, паджартоўваючы адзін з аднаго, а новыя артысты выдатна ўжыліся ў атмасферу.

Апошні канцэрт "Народнага альбому" у Беларусі адбыўся каля дзесяці гадоў таму. У новай версіі ў праекце ўдзельнічаюць знакаміты джазавы гурт Apple Tea, квартэт "Акварэлі", група Pafnuti's Dreams — але склад салістаў застаўся ранейшым: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў (Крывашэеў).

Тэги:
канцэрт, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

  • З хуткасцю 70 км: як катаюцца на амерыканскіх горках ў Гродне
    Последнее обновление: 17:26 10.07.2017
    17:26 10.07.2017

    З хуткасцю 70 км: як катаюцца на амерыканскіх горках ў Гродне

    Амерыканскія горкі афіцыйна адкрыліся напярэдадні ў Гродне ў парку Жылібера. Глядзіце на відэа, як наведвальнікі адчуваюць свабоднае падзенне ў ваганетцы з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну.

    15
  • Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў
    Последнее обновление: 08:55 21.06.2017
    08:55 21.06.2017

    Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў

    У красавіку ў пары янотаў-паласкуноў з Гродзенскага заапарка - Маі і Фліпа - нарадзіліся малышы. Глядзіце на відэа, якім яноцікам супрацоўнікі заапарка шукаюць новыя сем'і.

    28
  • Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску
    Последнее обновление: 14:54 19.06.2017
    14:54 19.06.2017

    Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску

    Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў вырашыў сам правесці невялікую відэаэкскурсію па мінскім мікрараёне, вакол якога ў апошні час не цішэюць інфармацыйныя бітвы.

    13
  • NaviBand прачыталі верш Барадуліна
    Последнее обновление: 09:21 26.05.2017
    09:21 26.05.2017

    NaviBand прачыталі верш Барадуліна

    Выйшла чарговая серыя праекта Vershy. Гэтым разам беларускія музыкі чытаюць верш Рыгора Барадуліна.

    24

Галоўныя тэмы