20:15 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Відэаклуб

Відэаэкскурсія з Мікітай Монічам: простай мовай аб будызме

Атрымаць кароткую спасылку
22350
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Артем Бордовский

Аматары ўсходняга мастацтва маюць унікальную магчымасць убачыць прыватную калекцыю будысцкага сакральнага мастацтва. Глядзіце на відэа, як мастацтвазнаўца Мікіта Моніч спецыяльна для Sputnik правёў экскурсію.

У мінскай галерэі "Дом карцін" працуе выстава — "Шлях у Шамбалу". Экспазіцыя такого кшталту ў Беларусі яшчэ ніколі не выстаўлялася.

Карэспандэнт Sputnik паспрабаваў з дапамогай куратара выставы мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча зразумець, што такое сакральнае будыскае мастацтва.

"Выстава мае і другую назву — "Іконы будызму з агню камунізму", — распавёў усходазнавец. Паводле яго слоў, калекцыя сабраная з цудам ацалелых прадметаў будысцкага культу, якія фактычна былі выратаваны з агню ў час атэістычных ганенняў на веру камуністамі.

Экспазіцыя прадстаўлена двума асноўнымі напрамкамі мастацтва: бронзавай скульптурай і жывапісам — будыскімі тангка, якія ў пэўным сэнсе нагадваюць іконы.

Што агульнага ў індыйскага бога Індры і міфалагічнага асілка Геракла або якая мастацкая тэхніка будыскіх майстроў магла прывабіць Хаіма Суціна, легка даведацца з нашай відэаэкскурсіі.

Выстава "Шлях у Шамбалу" ў Доме карцін працуе да 16 красавіка з 12-й да 21-й гадзіны з чацвярга па нядзелю. Па аўторках можна трапіць на экскурсію ўсходазнаўца Мікіты Моніча, а па чацвяргах паслухаць курс лекцый па мастацтву і гісторыі будызму. Акрамя таго, арганізатары абяцаюць знайсці шлях да сэрца кожнага дзіцяці — па выходных на выставе можна паслухаць будыскія казкі.

Тэги:
будызм, мастацтва, Дом карцін, Мікіта Моніч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

  • З хуткасцю 70 км: як катаюцца на амерыканскіх горках ў Гродне
    Последнее обновление: 17:26 10.07.2017
    17:26 10.07.2017

    З хуткасцю 70 км: як катаюцца на амерыканскіх горках ў Гродне

    Амерыканскія горкі афіцыйна адкрыліся напярэдадні ў Гродне ў парку Жылібера. Глядзіце на відэа, як наведвальнікі адчуваюць свабоднае падзенне ў ваганетцы з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну.

    15
  • Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў
    Последнее обновление: 08:55 21.06.2017
    08:55 21.06.2017

    Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў

    У красавіку ў пары янотаў-паласкуноў з Гродзенскага заапарка - Маі і Фліпа - нарадзіліся малышы. Глядзіце на відэа, якім яноцікам супрацоўнікі заапарка шукаюць новыя сем'і.

    28
  • Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску
    Последнее обновление: 14:54 19.06.2017
    14:54 19.06.2017

    Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску

    Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў вырашыў сам правесці невялікую відэаэкскурсію па мінскім мікрараёне, вакол якога ў апошні час не цішэюць інфармацыйныя бітвы.

    13
  • NaviBand прачыталі верш Барадуліна
    Последнее обновление: 09:21 26.05.2017
    09:21 26.05.2017

    NaviBand прачыталі верш Барадуліна

    Выйшла чарговая серыя праекта Vershy. Гэтым разам беларускія музыкі чытаюць верш Рыгора Барадуліна.

    24

Галоўныя тэмы