19:33 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
© Sputnik Артем Бордовский

У Мінску ўжо цэлы год існуе аматарская жаночая каманда па рэгбі "Маланка". Глядзіце на відэа Sputnik, якія дзяўчыны і навошта развіваюць незвычайны для Беларусі від спорту.

Трэніроўкі ў каманды праходзяць тры разы на тыдзень. Пры гэтым дзяўчыны лічаць сябе аматаркамі і стаць прафесіяналкамі нават не спрабуюць: для іх каманда па рэгбі — гэта гурток па інтарэсах. "Маланка" — пакуль што дваровая каманда і не гуляе афіцыйныя матчы. Затое яны ездзілі на аматарскія гульні ва Украіну і Расію, а цяпер рыхтуюцца да больш маштабнага міжнароднага турніру.

"Навошта займацца рэгбі? Дзяўчатам наогул класна займацца спортам. Гульня дысцыплінуе, вучыць знаходзіцца ў калектыве. Дзесяць хвілін гульні замяняюць гадзіну напружанай працы", — распавяла Вольга Прашковіч, трэнер каманды "Маланка".

У каманду можа прыйсці любая дзяўчына, з самымі рознымі здольнасцямі. Аднак "Маланка" ставіць адна важную ўмову: гульцы павінны ставіцца адзін да аднаго з чалавекалюбствам і ў цэлым не праяўляць розныя формы дыскрымінацыі.

Тэги:
рэгбі, спорт, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы