17:56 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэаклуб

З хуткасцю 70 км: як катаюцца на амерыканскіх горках ў Гродне

Атрымаць кароткую спасылку
1510
© Sputnik/ Антон Климко

Амерыканскія горкі афіцыйна адкрыліся напярэдадні ў Гродне ў парку Жылібера. Глядзіце на відэа, як наведвальнікі адчуваюць свабоднае падзенне ў ваганетцы з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну.

Гараджане ўжо параўналі новы атракцыён з "Палётам" і Hammer, якія ў Гродне ўваходзяць у спіс самых экстрэмальных.

"На горках страшней, але хочацца паўтарыць. На Hammer мы віселі ўверх нагамі на вышыні каля 15 метраў, смяяліся і рабілі сэлфі. А на горках крычалі, як вар'яты", — распавёў адзін з наведвальнікаў пасля паездкі.

Вастрыні адчуванням надае тое, што ў вагончыках рамяні бяспекі надзяваюць толькі дзецям, а дарослыя павінны моцна трымацца рукамі за парэнчы. Сумачкі, дробныя рэчы рэкамендуюць не браць. Даставаць тэлефон або камеру падчас паездкі рызыкова.

У адміністрацыі парка кажуць, што аматарам вострых адчуванняў варта паспрабаваць пракаціцца пасля дажджу. Калі рэйкі яшчэ не высахлі, ваганетка лётае нашмат хутчэй. Яшчэ адзін сакрэт для павелічэння хуткасці — ехаць у цалкам запоўненым вагончыку і выбіраць суседзяў у целе. Больш вага — мацней разгон.

"Гэтую горку мы чакалі пяць гадоў. Чэргі на выраб такіх атракцыёнаў вельмі вялікія. Наша горка спецыяльна прызначаная для невялікіх паркаў", — распавёў адміністратар Гродзенскага парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

Вышыня канструкцыі — 11 метраў, даўжыня шляху — 335 метраў. Ёсць участкі са свабодным падзеннем ваганеткі. Максімальная хуткасць — не менш за 70 кіламетраў у гадзіну. Катацца на ёй могуць не толькі дарослыя, але і дзеці ростам вышэй за 135 см.

Амерыканскую горку пару тыдняў таму прывезлі з Італіі, дзе яна была выраблена па замове гродзенскага прыватнага парка атракцыёнаў. Мантажом і ўстаноўкай займалася фірма-вытворца, якая ўваходзіць у спіс лепшых сусветных вытворцаў атракцыёнаў.

У бліжэйшы час дызайнеры зоймуцца дэкорам новага збудавання. Яго аснову аформяць ў выглядзе руін старажытнага Карфагена, з якіх будуць вырастаць амерыканскія горкі.

Тэги:
атракцыёны, Гродна
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

  • Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў
    Последнее обновление: 08:55 21.06.2017
    08:55 21.06.2017

    Гродзенскі заапарк шукае гаспадароў для трох маленькіх янотаў

    У красавіку ў пары янотаў-паласкуноў з Гродзенскага заапарка - Маі і Фліпа - нарадзіліся малышы. Глядзіце на відэа, якім яноцікам супрацоўнікі заапарка шукаюць новыя сем'і.

    28
  • Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску
    Последнее обновление: 14:54 19.06.2017
    14:54 19.06.2017

    Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску

    Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў вырашыў сам правесці невялікую відэаэкскурсію па мінскім мікрараёне, вакол якога ў апошні час не цішэюць інфармацыйныя бітвы.

    13
  • NaviBand прачыталі верш Барадуліна
    Последнее обновление: 09:21 26.05.2017
    09:21 26.05.2017

    NaviBand прачыталі верш Барадуліна

    Выйшла чарговая серыя праекта Vershy. Гэтым разам беларускія музыкі чытаюць верш Рыгора Барадуліна.

    24
  • IOWA прадставіла кліп пра неардынарную прыгажосць
    Последнее обновление: 10:26 18.05.2017
    10:26 18.05.2017

    IOWA прадставіла кліп пра неардынарную прыгажосць

    Гурт IOWA выпусціў кліп на новую песню "Красота". Ролік быў зроблены ўдзельнікамі гурта Little Big. Глядзіце відэа, у якім зняліся 50 людзей з неардынарнай знешнасцю і гісторыяй.

    49

Галоўныя тэмы