22:41 10 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.32
Народны артыст Расіі Георгій Тараторкін. Архіўнае фота

Пайшоў з жыцця Георгій Тараторкін

© Sputnik / Евгений Одиноков
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
1801

Тэатр імя Массавета паведаміў аб тым, што 4 лютага года пасля працяглай хваробы памёр народны артыст Расіі Георгій Тараторкін.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Акцёр Георгій Тараторкін памёр ва ўзросце 72 гадоў, паведамляюць РІА "Новости".

"Тэатр імя Массавета з глыбокім жалем паведамляе, што 4 лютага 2017 года пасля працяглай хваробы памёр народны артыст Расіі Георгій Георгіевіч Тараторкін", — гаворыцца ў паведамленні.

Георгій Тараторкін — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст РСФСР. Зняўся больш чым у 30 фільмах, сярод якіх "Злачынства і пакаранне", дзе ён сыграў Радзівона Раскольнікава, "Чыста англійскае забойства", "Багач, бядняк", "Паміраць не страшна".

 

З 1974 года граў на сцэне тэатра Массавета. З'яўляўся сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Расіі і прэзідэнтам асацыяцыі "Залатая маска".

Тэги:
Жалоба, Жыццё знакамітых людзей, Тэатр імя Массавета, Георгій Тараторкін, Масква, Расія

Галоўныя тэмы