https://bel.sputnik.by/20220129/rasya-peraknula--belarus-dyvzn-pantsirey-s-1059875754.html
Расія перакінула ў Беларусь дывізіён "Панцирей-С"
Расія перакінула ў Беларусь дывізіён "Панцирей-С"
Sputnik Беларусь
Дывізіён комплексаў "Панцирь-С" уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 зенітных ракет. 29.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-29T10:56+0300
2022-01-29T10:56+0300
2022-01-29T10:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенныя вучэнні
беларусь
расія
вучэнні
"саюзная рашучасць-2022"
"панцирь-с"
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1d/1059874736_0:68:3521:2048_1920x0_80_0_0_bef219822f10fb2bbc9357d334fef252.jpg
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Расія перакінула ў Беларусь зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцирь-С", паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" пачынаюцца 10 лютага. Раней беларускае ваеннае ведамства раскрыла некаторыя дэталі будучых манеўраў.Як вынікае з відэа Мінабароны, дывізіён комплексаў "Панцирь-С", які прыбыў у Беларусь, уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 зенітных ракет у транспартна-пускавых кантэйнерах.У Мінабароны ўдакладнілі, што пасля разгрузкі асабовы склад здзейсніць марш у зададзеныя раёны, дзе абсталюе пазіцыі і заступіць на вучэбна-баявое дзяжурства ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі.У Беларусь за апошні тыдзень прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, узбраенне і ваенная тэхніка артылерыстаў расійскай Усходняй ваеннай акругі і марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, расійскія знішчальнікі Су-35С.Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь у бліжэйшы час на вучэнні прыбудуць таксама дывізіёны С-400 "Триумф".Расійска-беларускія манеўрыРасійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.Асноўная фаза вучэнняў "Саюзная рашучасць" пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Для адпрацоўкі задач будуць таксама задзейнічаны аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.Як заяўлялі раней у беларускім Мінабароны, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220127/vuchenn--lyutym-respublka-palesse--panochnaya-federatsyya-suprats-zakhodnkh-1059816553.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1d/1059874736_217:0:2948:2048_1920x0_80_0_0_2ca542eea7bd31e70a304397528fa4cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, вучэнні, "саюзная рашучасць-2022", "панцирь-с", саюзная дзяржава
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, вучэнні, "саюзная рашучасць-2022", "панцирь-с", саюзная дзяржава
Расія перакінула ў Беларусь дывізіён "Панцирей-С"
10:56 29.01.2022 (абноўлена: 10:57 29.01.2022) Дывізіён комплексаў "Панцирь-С" уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 зенітных ракет.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Расія перакінула ў Беларусь зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцирь-С", паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.
Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" пачынаюцца 10 лютага. Раней беларускае ваеннае ведамства раскрыла некаторыя дэталі будучых манеўраў.
"Падраздзяленні Узброеных сіл РФ, задзейнічаныя ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, прадаўжаюць перадыслакацыю ў Рэспубліку Беларусь. Чарговы чыгуначны эшалон даставіў на станцыю разгрузкі зенітны ракетна-гарматны дывізіён "Панцирь-С" Усходняй ваеннай акругі", - расказалі ў ведамстве.
Як вынікае з відэа Мінабароны, дывізіён комплексаў "Панцирь-С", які прыбыў у Беларусь, уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 зенітных ракет у транспартна-пускавых кантэйнерах.
У Мінабароны ўдакладнілі, што пасля разгрузкі асабовы склад здзейсніць марш у зададзеныя раёны, дзе абсталюе пазіцыі і заступіць на вучэбна-баявое дзяжурства ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі.
У Беларусь за апошні тыдзень прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, узбраенне і ваенная тэхніка артылерыстаў расійскай Усходняй ваеннай акругі і марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, расійскія знішчальнікі Су-35С.
Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь у бліжэйшы час на вучэнні прыбудуць таксама дывізіёны С-400 "Триумф".
Расійска-беларускія манеўры
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.
Асноўная фаза вучэнняў "Саюзная рашучасць" пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Для адпрацоўкі задач будуць таксама задзейнічаны аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.
Як заяўлялі раней у беларускім Мінабароны, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі