https://bel.sputnik.by/20220122/rasyskya-su-35s-adpratsuyuts-palty-na-maksmalnuyu-dalkasts-u-belarus-1059695221.html
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Экіпажы шматмэтавых знішчальнікаў Усходняй ваеннай акругі Расіі ўжо пачалі перадыслакацыю. 22.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-22T10:03+0300
2022-01-22T10:03+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенныя самалёты
палёт
су-35
сумесныя вучэнні
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/16/1059694294_0:311:2983:1989_1920x0_80_0_0_33b72399422780b569e66657bd4ce45d.jpg
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Расійскія знішчальнікі Су-35С адпрацуюць у Беларусі палёты на максімальную далёкасць, пасадку на аэрадромы, а таксама падрыхтоўку да палётаў (разам з беларускімі спецыялістамі), аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны Расіі.Як адзначылі ў ведамстве, экіпажы Су-35С Усходняй ваеннай акругі Расіі пачалі перабазіраванне на тэрыторыю Беларусі.Што будуць рабіць вайскоўцыПраверка пройдзе ў два этапы.Падчас першага, які завершыцца 9 лютага, будзе праведзена перадыслакацыя. Таксама ў самыя кароткія тэрміны вайскоўцы правядуць групоўку войскаў на беларускай тэрыторыі, арганізацыю аховы і абароны важных дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў. Сярод задач - ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы і праверка гатоўнасці і здольнасці сіл, якія дзяжураць па супрацьпаветранай абароне, прыкрываць важныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі.У ходзе другога этапа, які пачнецца 10 лютага і завершыцца 20 лютага, пройдуць сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". У час вучэнняў ваеннаслужачыя павінны будуць адпрацаваць шэраг задач, сярод якіх спыненне і адбіццё знешняй агрэсіі, а таксама процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.Акрамя таго, ваенныя выканаюць мерапрыемствы па ўзмацненню аховы дзяржаўнай мяжы, закліканыя спыніць пранікненне ўзброеных груп баевікоў, а таксама перакрыццю каналаў дастаўкі зброі і боепрыпасаў. Таксама ўдзельнікі вучэнняў патрэніруюцца ў пошуку, блакіраванні, знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка.Сумесныя вучэнніВаенныя вучэнні дзвюх краін "Саюзная рашучасць - 2022" пройдуць у лютым на тэрыторыі Беларусі.Як заяўлялі раней у беларускім Мінабароны, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар. У іх бяруць удзел не толькі войскі Заходняй ваеннай акругі РФ, але і Усходняй, якія цяпер прыбываюць у рэспубліку з Далёкага Усходу. Акрамя таго, у "Рашучасці" будуць задзейнічаны ВКС у ВДВ РФ і практычна ўсе Узброеныя сілы Беларусі.Раней намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін паведаміў, што падчас вучэнняў у Беларусь перабазіруюць 12 самалётаў Су-35, два дывізіёны С-400 і адзін дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцыр-С".Манеўры будуць праводзіцца не толькі на вайсковых палігонах, але і на ўчастках мясцовасці паблізу ад межаў.Плануецца задзейнічаць палігоны "Даманаўскі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Брэсцкі" і "Асіповіцкі", а таксама аэрадромы "Баранавічы", "Лунінец", "Ліда" і "Мачулішчы".Пасля вучэнняў усе войскі будуць выведзены ў пункты пастаяннай дыслакацыі.Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/16/1059694294_331:0:2983:1989_1920x0_80_0_0_e26ec6f92f21999d419ac15f0932581d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя самалёты, палёт, су-35, сумесныя вучэнні, саюзная дзяржава, расія, беларусь
ваенныя самалёты, палёт, су-35, сумесныя вучэнні, саюзная дзяржава, расія, беларусь
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
10:03 22.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Экіпажы шматмэтавых знішчальнікаў Усходняй ваеннай акругі Расіі ўжо пачалі перадыслакацыю.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Расійскія знішчальнікі Су-35С адпрацуюць у Беларусі палёты на максімальную далёкасць, пасадку на аэрадромы, а таксама падрыхтоўку да палётаў (разам з беларускімі спецыялістамі), аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны Расіі.
Як адзначылі ў ведамстве, экіпажы Су-35С Усходняй ваеннай акругі Расіі пачалі перабазіраванне на тэрыторыю Беларусі.
Што будуць рабіць вайскоўцы
Праверка пройдзе ў два этапы.
Падчас першага, які завершыцца 9 лютага, будзе праведзена перадыслакацыя. Таксама ў самыя кароткія тэрміны вайскоўцы правядуць групоўку войскаў на беларускай тэрыторыі, арганізацыю аховы і абароны важных дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў. Сярод задач - ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы і праверка гатоўнасці і здольнасці сіл, якія дзяжураць па супрацьпаветранай абароне, прыкрываць важныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі.
У ходзе другога этапа, які пачнецца 10 лютага і завершыцца 20 лютага, пройдуць сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". У час вучэнняў ваеннаслужачыя павінны будуць адпрацаваць шэраг задач, сярод якіх спыненне і адбіццё знешняй агрэсіі, а таксама процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, ваенныя выканаюць мерапрыемствы па ўзмацненню аховы дзяржаўнай мяжы, закліканыя спыніць пранікненне ўзброеных груп баевікоў, а таксама перакрыццю каналаў дастаўкі зброі і боепрыпасаў. Таксама ўдзельнікі вучэнняў патрэніруюцца ў пошуку, блакіраванні, знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка.
Ваенныя вучэнні дзвюх краін "Саюзная рашучасць - 2022" пройдуць у лютым на тэрыторыі Беларусі.
Як заяўлялі раней у беларускім Мінабароны, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар. У іх бяруць удзел не толькі войскі Заходняй ваеннай акругі РФ, але і Усходняй, якія цяпер прыбываюць у рэспубліку з Далёкага Усходу. Акрамя таго, у "Рашучасці" будуць задзейнічаны ВКС у ВДВ РФ і практычна ўсе Узброеныя сілы Беларусі.
Раней намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін паведаміў, што падчас вучэнняў у Беларусь перабазіруюць 12 самалётаў Су-35, два дывізіёны С-400 і адзін дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцыр-С".
Манеўры будуць праводзіцца не толькі на вайсковых палігонах, але і на ўчастках мясцовасці паблізу ад межаў.
Плануецца задзейнічаць палігоны "Даманаўскі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Брэсцкі" і "Асіповіцкі", а таксама аэрадромы "Баранавічы", "Лунінец", "Ліда" і "Мачулішчы".
Пасля вучэнняў усе войскі будуць выведзены ў пункты пастаяннай дыслакацыі.
Лукашэнка:
Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Дывізіёны С-400 адправіліся з Расіі ў Беларусь