https://bel.sputnik.by/20220125/mnabarony-rf-tekhnka-marpekha--artylerysta-prybyla--belarus-1059755294.html
Мінабароны РФ: тэхніка марпехаў і артылерыстаў прыбыла ў Беларусь
Мінабароны РФ: тэхніка марпехаў і артылерыстаў прыбыла ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. 25.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-25T10:51+0300
2022-01-25T10:51+0300
2022-01-25T10:51+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенная тэхніка
ваенныя вучэнні
беларусь
расія
саюзная дзяржава
мінабароны
"саюзная рашучасць-2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059753114_0:95:951:629_1920x0_80_0_0_4ca017b846ccc550ca141457274595ce.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Узбраенне і ваенная тэхніка артылерыстаў расійскай Усходняй ваеннай акругі і марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, якія ўдзельнічаюць у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, прыбылі ў Беларусь, паведамілі ў Мінабароны Расіі.Пасля разгрузкі асабісты склад перамесціцца на штатнай тэхніцы ў зададзеныя раёны, дзе абсталюе камандныя пункты, палявыя лагеры і паркі баявых машын.Напярэдадні Мінабароны Беларусі паказала, як сустракаюць чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі на чыгуначнай станцыі "Палонка".Расійска-беларускія манеўрыРасійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь на вучэнні прыбудуць знішчальнікі Су-35, дывізіёны С-400 "Триумф", а таксама комплексы "Панцирь-С".Асноўная фаза вучэнняў пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Мінабароны Беларусі плануе таксама задзейнічаць аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.Вынікам сумесных вучэнняў расійскіх і беларускіх узброеных сіл стане ацэнка здольнасці выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.Як заяўлялі ў Мінабароны Беларусі, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.У Маскве таксама неаднаразова адзначалі, што падставаў для неспакою на Захадзе ў сувязі з сумеснымі вучэннямі Расіі і Беларусі няма.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220124/novyya-eshalony-rasyskay-vaennay-tekhnk-prybyvayuts-u-belarus-1059744393.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059753114_22:0:921:674_1920x0_80_0_0_4c035d32bab189daa74325b418849cc8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная тэхніка, ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, мінабароны, "саюзная рашучасць-2022"
ваенная тэхніка, ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, мінабароны, "саюзная рашучасць-2022"
Мінабароны РФ: тэхніка марпехаў і артылерыстаў прыбыла ў Беларусь
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Узбраенне і ваенная тэхніка артылерыстаў расійскай Усходняй ваеннай акругі і марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, якія ўдзельнічаюць у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, прыбылі ў Беларусь, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
"Эшалоны з узбраеннем і ваеннай тэхнікай артылерыйскіх падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі і падраздзяленняў марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту прыбылі на станцыі разгрузкі", – гаворыцца ў паведамленні.
Пасля разгрузкі асабісты склад перамесціцца на штатнай тэхніцы ў зададзеныя раёны, дзе абсталюе камандныя пункты, палявыя лагеры і паркі баявых машын.
Напярэдадні Мінабароны Беларусі паказала, як сустракаюць чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі на чыгуначнай станцыі "Палонка".
Расійска-беларускія манеўры
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.
Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь на вучэнні прыбудуць знішчальнікі Су-35, дывізіёны С-400 "Триумф", а таксама комплексы "Панцирь-С".
Асноўная фаза вучэнняў пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Мінабароны Беларусі плануе таксама задзейнічаць аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.
Вынікам сумесных вучэнняў расійскіх і беларускіх узброеных сіл стане ацэнка здольнасці выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Як заяўлялі ў Мінабароны Беларусі, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.
У Маскве таксама неаднаразова адзначалі, што падставаў для неспакою на Захадзе ў сувязі з сумеснымі вучэннямі Расіі і Беларусі няма.
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
Лукашэнка:
Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"