Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Росатом" і саюз будаўнікоў Беларусі падпісалі пагадненне

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСтэнд дзяржкарпарацыі "Росатом" на выставе, архіўнае фота
Стэнд дзяржкарпарацыі Росатом на выставе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Падпісацца
Бакі плануюць развіваць сістэмы назапашвання энергіі – размова як аб цягавых батарэях для электратранспарту, так і аб назапашвальніках для ліфтаў.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Расійская дзяржкарпарацыя "Росатом" і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае Sputnik.
Падпісанне адбылося на палях міжнароднай будаўнічай выставы BUDEXPO, якая 15-17 сакавіка праходзіць у Мінску.
"Мы рады супрацоўніцтву з дзяржкарпарацыяй "Росатом" і ўпэўнены ў поспеху нашых сумесных праектаў, накіраваных на развіццё інавацыйных тэхналогій у будаўнічай галіне Беларусі", - пракаменціраваў старшыня Рэспубліканскага саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў.
Адна з прыярытэтных абласцей супрацоўніцтва – развіццё сістэм назапашвання энергіі пры садзейнічанні кампанія "РЭНЕРА", якая ўваходзіць у структуру "Росатома". Размова як аб цягавых батарэях для электратранспарту, так і аб назапашвальніках, якія могуць прымяняцца ў сферы ЖКГ і ліфтавых гаспадарках.
Яшчэ адзін напрамак – прымяненне адытыўных тэхналогій (сінтэз аб’ектаў з дапамогай 3D-прынтара) для патрэб будаўнічых арганізацый: ад стварэння элементаў пэўных вырабаў да буйных паставак абсталявання.
© Пресс-служба странового офиса "Росатом" в Беларуси Расійская дзяржкарпарацыя "Росатом" і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Российская госкорпорация Росатом и Республиканский союз строителей подписали соглашение о сотрудничестве - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Расійская дзяржкарпарацыя "Росатом" і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Бакі таксама абмяркоўваюць магчымасць рэалізацыі комплексных лічбавых рашэнняў для патрэб гарадскога асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэгіянальнага і гарадскога ўпраўлення. У дадзены момант гэтыя рашэнні "Росатома" прымяняюцца больш чым у 100 расійскіх гарадах. Адзін з найбольш запатрабаваных праектаў – лічбавая платформа "Умный город".
Перспектыўным праектам супрацоўніцтва можа стаць прасоўванне праграмнага прадукту для кіравання коштам і тэрмінамі будаўніцтва буйных праектаў, накшталт АЭС, - Multi-D.
"Нам прыемна бачыць, што нашы кампетэнцыі і вопыт у галіне інавацый з цікавасцю сустракаюць партнёры з Беларусі. Мы гатовы да супрацоўніцтва на доўгатэрміновай аснове ў рэалізацыі нашых праектаў у галіне "разумнай" энергетыкі, будаўніцтва і лічбавых рашэнняў", – адзначыў дырэктар краінавага офіса дзяржкарпарацыі "Росатом" у Беларусі Станіслаў Лявіцкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінск і "Росатом" абмяркоўваюць стварэнне вытворчасці 3D-прынтэраў
"Росатом" пачаў пастаўку паліва на БелАЭС па двухбаковым кантракце
Найбуйнейшы атамны форум "Атомэкспо-2022" стартаваў у Сочы
Стужка навiн
0