Найбуйнейшы атамны форум "Атомэкспо-2022" стартаваў у Сочы

© Sputnik / Станислав Лобатый"Атомэкспо-2022" у Сочы
Атомэкспо-2022 у Сочы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
Падпісацца
Форум праходзіць у Расіі з 2009 года, цяперашняе мерапрыемства – першае пасля вымушанага перапынку, звязанага з пандэміяй каронавіруса.
СОЧЫ, 21 ліс – Sputnik. Найбуйнейшы міжнародны форум атамнай галіны "Атомэкспо" пачаў сваю працу ў Сочы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Форум, арганізаваны дзяржкарпарацыяй "Росатом", адкрыўся ў панядзелак у "алімпійскім" цэнтры горада – Парку навукі і мастацтваў "Сириус".
На працягу двух дзён (21-22 лістапада) удзельнікі будуць абмяркоўваць сучасны стан сусветнай атамнай энергетыкі і інавацыі на аснове ядзерных тэхналогій.
© Sputnik / Станислав ЛобатыйНа мерапрыемства падалі заяўкі прадстаўнікі больш як 50 краін
Атомэкспо-2022 в Сочи  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
На мерапрыемства падалі заяўкі прадстаўнікі больш як 50 краін
На мерапрыемства заявіліся ўдзельнікі з больш як 50 краін – Расіі, Беларусі, Кітая, Венгрыі, Турцыі, Індыі, Бразіліі, Балівіі, ПАР і іншых. Гэта кіраўнікі дзяржструктур, найбуйнейшых энергетычных кампаній і міжнародныя эксперты. Сярод іх, у тым ліку, спецыялісты Беларускай АЭС і Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга.

Атамная вясна

У гэтым годзе асноўнай тэмай форуму вызначана "Атомная весна: создавая устойчивое будущее".
На працягу двух дзён (21-22 лістапада) удзельнікі будуць абмяркоўваць сучасны стан сусветнай атамнай энергетыкі і інавацыі на аснове ядзерных тэхналогій.
На мерапрыемства заявіліся ўдзельнікі з больш як 50 краін – Расіі, Беларусі, Кітая, Венгрыі, Турцыі, Індыі, Бразіліі, Балівіі, ПАР і іншых. Гэта кіраўнікі дзяржструктур, найбуйнейшых энергетычных кампаній і міжнародныя эксперты. Сярод іх, у тым ліку, спецыялісты Беларускай АЭС і Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга.

Атамная вясна

У гэтым годзе асноўнай тэмай форуму вызначана "Атомная весна: создавая устойчивое будущее".
© Sputnik / Станислав ЛобатыйФорум адкрыўся ў Парку навукі і мастацтваў "Сириус"
Атомэкспо-2022 в Сочи  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
Форум адкрыўся ў Парку навукі і мастацтваў "Сириус"
У рамках "Атомэкспо-2022" запланавана вялікае пленарнае пасяджэнне, тэматычныя круглыя ​​сталы і панэльныя дыскусіі. У час дыскусій удзельнікі абмяркуюць сыравіннае забеспячэнне ядзернага паліўнага цыкла, прамысловыя адходы, неэнергетычнае прымяненне ядзерных і радыяцыйных тэхналогій, прымяненне штучнага інтэлекту ў прамысловасці і атамнай сферы і многае іншае.
© Sputnik / Станислав ЛобатыйАсноўная тэма форуму ў гэтым годзе – "Атомная весна: создавая устойчивое будущее"
Атомэкспо-2022 в Сочи  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
Асноўная тэма форуму ў гэтым годзе – "Атомная весна: создавая устойчивое будущее"
Плануецца, што на пляцоўцы падпішуць значныя партнёрскія дакументы, у тым ліку, пагадненні паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне абарачэння адпрацаванага ядзернага паліва. Раней гэты дакумент адобрыў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Форум "Атомэкспо" праводзіцца ў Расіі з 2009 года. Цяперашняе мерапрыемства – першае пасля вымушанага перапынку, звязанага з пандэміяй каронавіруса ў 2020-2021 гадах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Стала вядома ступень гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС
Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы – Лукашэнка
"Росатом" прадставіў у Мінску "горад будучыні"
Стужка навiн
0