Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

"Росатом" пачаў пастаўку паліва на БелАЭС па двухбаковым кантракце

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом"Беларуская АЭС
Беларуская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 17.01.2023
Падпісацца
Раней паліва пастаўлялі па генкантракце аб будаўніцтве АЭС, і аб’ём быў разлічаны на стартавую загрузку і перазагрузку.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Кампанія "ТВЭЛ", якая ўваходзіць у дзяржкарпарацыю "Росатом", пачала пастаўкі ядзернага паліва для БелАЭС па двухбаковым кантракце, паведамляе расійская кампанія.
"На Беларускай АЭС паспяхова прайшоў уваходны кантроль свежага ядзернага паліва, пастаўленага з Расіі для наступнага планава-папераджальнага рамонту 2023 года і перагрузкі паліва на энергаблоку №1", - гаворыцца на сайце "ТВЭЛ".
Тыя пастаўкі паліва, якія былі раней, - частка генеральнага кантракта аб будаўніцтве АЭС у Беларусі. Аб’ём быў разлічаны на стартавую загрузку і на першую перазагрузку. Па праекце на БелАЭС прадугледжаны чатырохгадовы паліўны цыкл з адной перагрузкай раз у год у час планава-папераджальнага рамонту.
Паліва для беларускай станцыі вырабляюць на Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў, які падпарадкоўваецца "ТВЭЛ".
Старэйшы віцэ-прэзідэнт па камерцыі і міжнародным бізнесе кампаніі Алег Грыгор’еў заявіў, што спецыялісты "Росатома" працуюць над пераводам усіх расійскіх рэактараў ВВЭР на падоўжаны 18-месячны паліўны цыкл.
Узвядзенне БелАЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021-га.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь абагнала Канаду па энергаэфектыўнасці і не толькі
Ступень гатоўнасці другога блока БелАЭС – 97%
Беларусі немэтазгодна будаваць магутнасці па перапрацоўцы АЯП – эксперт
Беларусь плануе стварыць з Расіяй адзіны рынак электраэнергіі з 2024 года
Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС
Стужка навiн
0