На некалькіх беларускіх участках міжнародных калідораў да гэтага часу будзе праведзена рэканструкцыя.
У прыватнасці, траса М6 ад Мінска да мяжы з Польшчай у пункце пропуску Брузгі стане платнай на ўсім працягу. Платным таксама стане праезд ад Мінска да Гомеля, па трасе М8 ад расійскай да ўкраінскай мяжы і на некаторых іншых напрамках.
Аператарам, якія абслугоўваюць беларускія платныя дарогі, з'яўляецца аўстрыйская кампанія "Капш Тэлематыка Сервисыз", якая працуе пад брэндам BelToll.
Пра тое, як уладкованая іх сістэма аплаты праезду, — у інфаграфіцы Sputnik.
Трэба ведаць
Калі бартавая прылада падае любую колькасць сігналаў больш аднаго, BelToll не рэкамэндуе працягваць рух па платнай дарозе. Карыстальніку трэба патэлефанаваць на інфалінію і выканаць інструкцыі аператара.
Званок будзе зарэгістраваны, і рух транспартнага сродку да пункта абслугоўвання для выпраўлення сітуацыі ў далейшым не будзе кваліфікавацца як парушэнне. Часцей за ўсё такія інцыдэнты звязаны з недастатковым балансам на рахунку кліента і з няправільнай устаноўкай бартавой прылады, але, як гаворыцца, здараецца ўсякае.