Санслужбы Мінска пачынаюць правяраць зоны адпачынку ля вады

© Sputnik / Михаил Мордасов / Перайсці ў медыябанкАдпачынак на гарадскім пляжы
Адпачынак на гарадскім пляжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчане і госці сталіцы ў гэтым сезоне могуць адпачыць на сямі вадаёмах у межах і ваколіцах горада, дзе спецыяльна уладкаваны 26 пляжаў.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска з чэрвеня па жнівень арганізуюць штотыднёвую праверку санітарнага стану і добраўпарадкавання зон рэкрэацыі каля вадаёмаў, а таксама раз у два тыдні — ацэнку якасці вады па паказчыках бяспекі, паведамілі Sputnik ў панядзелак у санітарна-эпідэміялагічнай службе сталіцы.

Крэйдавыя кар'еры пад Краснасельскам - Sputnik Беларусь
Дарогу да “беларускіх Мальдываў” перакапалі

Згодна з санітарна-эпідэміялагічным заканадаўствам, кантроль якасці вады ажыццяўляецца толькі ў пэўных месцах, афіцыйна адзначаных, як зоны адпачынку. Такімі месцамі ў межах Мінска і яго ваколіц з'яўляюцца вадасховішча Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Камсамольскае возера, Цнянка, Вяча і Пціч.

"У перыяд функцыянавання зон рэкрэацыі каля вадаёмаў з чэрвеня па жнівень штотыдзень спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы горада Мінска праводзіцца ацэнка іх санітарнага стане і добраўпарадкавання, а таксама ацэнка якасці вады па паказчыках бяспекі (раз у два тыдні)", — гаворыцца ў паведамленні санслужбы.

На названых вадаёмах добраўпарадкавана 26 пляжаў, пазначаных адпаведнымі інфармацыйнымі знакамі. У санслужбе звяртаюць увагу, каб выключыць рызыку заражэння рознымі інфекцыямі (у асноўным кішачнымі), паразы скуры і слізістых таксічнымі рэчывамі, траўмаў і іншых небяспечных хвароб недапушчальна выкарыстанне для купання вадаёмаў, не прызначаных для гэтых мэтаў.

Стужка навiн
0