Полацк адзначае 1153-годдзе са дня заснавання

© Sputnik / Елена СеменоваСафійскі сабор у Полацку
Сафійскі сабор у Полацку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святочныя мерапрыемствы пачаліся са святкавання Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня гораду і Дня памяці Еўфрасінні Полацкай пачаліся 29 мая і прадоўжацца да 12 чэрвеня. Асноўным днём святкавання будзе субота, 6 чэрвеня, паведамляецца на сайце Полацкага райвыканкама.

Да святкавання запланавана шэраг мерапрыемстваў (мотапарад байкераў, рок-канцэрты,спартыўныя мерапрыемствы, святочныя богаслужэнні). Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня горада "Табе, мой Полацк!"адбудзецца 6 чэрвеня.

Спаса-Еўфрасіньеўскі жаночы манастыр - Sputnik Беларусь
Масавае шэсце і малебен у гонар прападобнай Еўфрасінні

"Сімвалічна, што мы пачынаем святочныя мера­прыемствы, прысвечаныя Дню горада, са святкавання Дня памяці прападобнай Еўфрасінні, які ў гэтым годзе адбываецца ў рамках 1000-годдзя прастаўлення святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, 105-годдзя вяртання мошчаў Прападобнай у родны Полацк, 15-годдзя ўстаноўкі ў нашым горадзе помніка святой", — прыводзяцца на сайце словы старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіфа Грыбовіча.

Прападобная Еўфрасіння   з'яўляецца духоўнай апякункай Полаччыны. Яна падарыла свету такія святыні, як Спаса-Праабражэнская царква, крыж Лазара Богшы, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Першы летапісны ўспамін аб Полацке датуецца 862 годам. У X стагоддзі ўзнікла Полацкае княства, самае старажытнае на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З гэтым горадам звязана шэрах легендарных імён — Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Князя Рагвалода, Францыска Скарыны і іншых.

Полацк з'яўляецца першай сталіцай Беларусі, ён быў пабудаваны на адным з маршрутаў вялікага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі", пры ўпадзенні ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Гэта самы старажытны горад Беларусі і адзін з найстаражытнейшых гарадоў на славянскіх, нароўні з Кіевам і Ноўгарадам найстаражытны горад на славянскіх землях.

Менавіта ў Полацку зарадзілася беларуская дзяржаўнасць і духоўнасць. У гэтым месцы традыцыі мінулага гарманічна спалучаюцца з   дынамічнай сучаснасцю. Ён- маўклівы сведка беларускай гісторыі.

Стужка навiн
0