https://bel.sputnik.by/20150605/1015580396.html
Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе
Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе
Sputnik Беларусь
Пра сучаснае становішча беларускай музыкі, конкурсы і музычныя калектывы распавядае музычны эксперт Дзмітрый Падбярэзскі. 05.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-05T13:02+0300
2015-06-05T13:02+0300
2023-02-23T14:02+0300
у беларусі
навіны
культура
еўропа
мінск
увесь свет
асоба
музычная прэмія rock-profi
мастацтва
музыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101558/04/1015580493_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_37fef096a3a0c236a290ee6ce2c32c30.jpg
Аляксандр Жбанаў спецыяльна для Sputnik.На мінулым тыдні ў Мінску прайшла трэцяя беларуская музычная прэмія Rock Profi- 2015. Там прысутнічаў і беларускі музычны крытык, аўтар "Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі", у мінулым музычны рэдактар Беларускага тэлебачання, чалец Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзмітрый Падбярэзскі. Ён растлумачыў карэспандэнту Sputnik чаму беларускія музыканты пакуль не збіраюць вялікіх канцэртных пляцовак. Rock Profi-2015Перш за ўсё крытык адзначыў, што вельмі станоўча ставіцца да музычнай прэміі Rock Profi і бачыць у гэтага конкурсу вялікую будучыню. Хаця б і таму, што ў адрозненні ад іншых штогадовых беларускіх музычных цырымоній тут пераможцаў вызначаюць самі музыкі. На яго думку такія конкурсы выключаюць магчымасць публікі налягаць на журналістаў ды крытыкаў і абвінавачваць іх у неаб'ектыўнасці, казаць, што яны, маўляў, вызначаюць сваіх лаўрэятаў згодна з уласнымі густамі.Пераможцы Rock Profi-2015 у намінацыі "Дэбют году" гурт Tonqixod
"Тут цалкам іншы падыход — самі музыкі вырашаюць хто ёсць хто. 60 чалавек, якія вызначалі намінантаў сёлета ў цэрымоніі пераможцаў, — гэта ўсё ж-такі паказчык",- распавёў Падбярэзскі.Найбольш аб'ектыўнымі з усіх беларускіх музычных прэмій суразмоўцы Sputnik падаюцца дзве — Experty.by, якія вызначаюць пераможцаў на падставе выдадзеных дыскаў і цырымонія Rock Profi, дзе галасуюць самі музыкі.Дзяржаўная палітыка ў беларускай культурыКарэспандэнт Sputnik запытаў эксперта, чаму, на яго думку, выступленні беларускіх гуртоў не збяраюць вялікіх пляцовак. Падбярэзкі адказаў на пытанне дакладна: "Гэта звязана з адсутнасцю дзяржаўнай палітыкі ў падтрымцы беларускай культуры"."Наконт гэтага можна разважаць вельмі доўга. Калі практычна ніхто з беларускіх радыёстанцый і тэлеканалаў не прапагандуе беларускую музыку, а знакамітыя 75% вырабляюцца ноччу, то аб якім наведванні канцэртаў і развіцці беларускай музыкі можа ісці гаворка?", — сказаў Падбярэзскі.Падбярэзскі адзначыў, што апошнім часам слухае толькі дзве радыёстанцыі: радыё "Сталіца" і "Радыё-Мінск". Толькі там, на яго думку, беларуская музыка прысутнічае даволі рознабакова і актыўна. "Але калі вы ўключыце Unistar альбо "Рускае радыё" — там вы не пачуеце беларускай музыкі", — упэўнены крытык.Міжнародны ўзровеньУ размове з карэспандэнтам Sputnik эксперт сказаў, што цалкам перакананы у тым, што ў Беларусі ёсць, прычым даволі шмат, музыкаў міжнароднага ўзроўню.Падбярэзскі лічыць, што беларусы могуць паказаць на міжнародным узроўні і тое, што на дадзены момант ужо ёсць і ў жанры блюзавай і рок-музыкі."На пачатку гэтага стагоддзя я вазіў беларускіх блюзавых выканаўцаў у Польшчу на міжнародныя конкурсы. Цягам пяці гадоў мы два разы ўзялі гран-пры. Прычым, там удзельнічалі краіны з 8-9 еўрапейскіх краін".Крытык таксама распавёў пра становішча джазавай і блюзавай музыкі ў Беларусі. "У беларускім джазе больш складаная сітуацыя, але і тут ёсць вельмі высокага класа выканаўцы".У рок-музыцы, на яго думку, праблемы ўзнікаюць у тым, што большасць, асабліва маладых калектываў, наследуюць тое, што ўжо ёсць у Еўропе, што там калісьці гучала і не робяць сваёй уласнай музыкі за рэдкім выключэннем.Танчыць ці слухаць?На думку крытыка, інструментальнае беларускае трыа PortMone — прыклад таго, што трэба рабіць беларускім музыкантам і што цягам бліжэйшай пары гадоў гурт праедзе па ўсім свеце. "Таму што яны працуюць на тую публіку, якая здольная слухаць, суперэжываць і адкрываць у гэтым нешта іншае".На PortMone ходзяць мала людзей, таму што на тыя ж фестывалі ў Вільню ездзіць моладзь, якая ўсё ж такі музыку ўспрымае найперш як пацеху, распавёў крытык. "Гэта не тая моладзь, якая, скажам, у цэнтры Мінска можа прыйсці на канцэрт няхай сабе і папулярнай, але сімфанічнай музыкі… Яны наўрад ці туды прыйдуць. Яны падрастуць і прыйдуць пасля", — дадаў ён. Падбярэзкі лічыць, што большасць беларускай музычнай аўдыторыі ўспрымае музыку як нейкі другасны прадукт. Як той прадукт, які проста ўжываецца — музыка не для слухання, а музыка для пацехі. Менавіта таму, калі з'яўляецца нейкі калектыў з музыкай, у якую трэба ўслыхоўвацца, у беларускай публікі ўзнікае праблема."Я не спрабую падзяліць аўдыторыю на тых, хто танчыць (і гэта дрэнна)і тых хто сядзіць і слухае (і гэта добра). Павінна быць самая розная. Ва ўсялякім выпадку вызначальным з'яўляецца фактар выканаўніцкага ўзроўню", — адзначыў эксперт.
https://bel.sputnik.by/20150529/1015456655.html
еўропа
мінск
увесь свет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101558/04/1015580493_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_37fef096a3a0c236a290ee6ce2c32c30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, еўропа, мінск, увесь свет, асоба, музычная прэмія rock-profi, мастацтва, музыка, стыль жыцця і адпачынак, стыль жыцця, узнагароды і прэміі, беларуская музыка: ад панку да пост-барду, беларусь
у беларусі, навіны , культура, еўропа, мінск, увесь свет, асоба, музычная прэмія rock-profi, мастацтва, музыка, стыль жыцця і адпачынак, стыль жыцця, узнагароды і прэміі, беларуская музыка: ад панку да пост-барду, беларусь
Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе
13:02 05.06.2015 (абноўлена: 14:02 23.02.2023) Пра сучаснае становішча беларускай музыкі, конкурсы і музычныя калектывы распавядае музычны эксперт Дзмітрый Падбярэзскі.
Аляксандр Жбанаў спецыяльна для Sputnik.
На мінулым тыдні ў Мінску прайшла трэцяя беларуская музычная прэмія Rock Profi- 2015. Там прысутнічаў і беларускі музычны крытык, аўтар "Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі", у мінулым музычны рэдактар Беларускага тэлебачання, чалец Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзмітрый Падбярэзскі. Ён растлумачыў карэспандэнту Sputnik чаму беларускія музыканты пакуль не збіраюць вялікіх канцэртных пляцовак.
Перш за ўсё крытык адзначыў, што вельмі станоўча ставіцца да музычнай прэміі Rock Profi і бачыць у гэтага конкурсу вялікую будучыню. Хаця б і таму, што ў адрозненні ад іншых штогадовых беларускіх музычных цырымоній тут пераможцаў вызначаюць самі музыкі. На яго думку такія конкурсы выключаюць магчымасць публікі налягаць на журналістаў ды крытыкаў і абвінавачваць іх у неаб'ектыўнасці, казаць, што яны, маўляў, вызначаюць сваіх лаўрэятаў згодна з уласнымі густамі.
Пераможцы Rock Profi-2015 у намінацыі "Дэбют году" гурт Tonqixod
"Тут цалкам іншы падыход — самі музыкі вырашаюць хто ёсць хто. 60 чалавек, якія вызначалі намінантаў сёлета ў цэрымоніі пераможцаў, — гэта ўсё ж-такі паказчык",- распавёў Падбярэзскі.
Найбольш аб'ектыўнымі з усіх беларускіх музычных прэмій суразмоўцы Sputnik падаюцца дзве —
Experty.by, якія вызначаюць пераможцаў на падставе выдадзеных дыскаў і цырымонія Rock Profi, дзе галасуюць самі музыкі.
Дзяржаўная палітыка ў беларускай культуры
Карэспандэнт Sputnik запытаў эксперта, чаму, на яго думку, выступленні беларускіх гуртоў не збяраюць вялікіх пляцовак. Падбярэзкі адказаў на пытанне дакладна: "Гэта звязана з адсутнасцю дзяржаўнай палітыкі ў падтрымцы беларускай культуры".
"Наконт гэтага можна разважаць вельмі доўга. Калі практычна ніхто з беларускіх радыёстанцый і тэлеканалаў не прапагандуе беларускую музыку, а знакамітыя 75% вырабляюцца ноччу, то аб якім наведванні канцэртаў і развіцці беларускай музыкі можа ісці гаворка?", — сказаў Падбярэзскі.
"Шчыра кажучы, я ніколі не задаваўся эксперыментам у дзве гадзіны ночы ўлезці на хвалю якой-небудзь беларускай радыёстанцыі і паслухаць, што яны там даюць. Але я цалкам упэўнены: ставяць 20 секунд нейкай беларускай песні і за гэты кошт выконваюць 75% абавязковай трансляцыі".
Падбярэзскі адзначыў, што апошнім часам слухае толькі дзве радыёстанцыі: радыё "Сталіца" і "Радыё-Мінск". Толькі там, на яго думку, беларуская музыка прысутнічае даволі рознабакова і актыўна. "Але калі вы ўключыце Unistar альбо "Рускае радыё" — там вы не пачуеце беларускай музыкі", — упэўнены крытык.
У размове з карэспандэнтам Sputnik эксперт сказаў, што цалкам перакананы у тым, што ў Беларусі ёсць, прычым даволі шмат, музыкаў міжнароднага ўзроўню.
"У нас ёсць, што паказаць Еўропе… Самабытная беларуская музыка, прычым не толькі тая, што звязана з фальклорам. У нас ёсць моцныя блюзавыя і рокавыя калектывы. Фальклор жа з'яўляецца наймацнейшым пунктам беларускай папулярнай музыкі", — распавёў ён.
Падбярэзскі лічыць, што беларусы могуць паказаць на міжнародным узроўні і тое, што на дадзены момант ужо ёсць і ў жанры блюзавай і рок-музыкі.
"На пачатку гэтага стагоддзя я вазіў беларускіх блюзавых выканаўцаў у Польшчу на міжнародныя конкурсы. Цягам пяці гадоў мы два разы ўзялі гран-пры. Прычым, там удзельнічалі краіны з 8-9 еўрапейскіх краін".
Крытык таксама распавёў пра становішча джазавай і блюзавай музыкі ў Беларусі. "У беларускім джазе больш складаная сітуацыя, але і тут ёсць вельмі высокага класа выканаўцы".
У рок-музыцы, на яго думку, праблемы ўзнікаюць у тым, што большасць, асабліва маладых калектываў, наследуюць тое, што ўжо ёсць у Еўропе, што там калісьці гучала і не робяць сваёй уласнай музыкі за рэдкім выключэннем.
На думку крытыка, інструментальнае беларускае трыа PortMone — прыклад таго, што трэба рабіць беларускім музыкантам і што цягам бліжэйшай пары гадоў гурт праедзе па ўсім свеце. "Таму што яны працуюць на тую публіку, якая здольная слухаць, суперэжываць і адкрываць у гэтым нешта іншае".
На PortMone ходзяць мала людзей, таму што на тыя ж фестывалі ў Вільню ездзіць моладзь, якая ўсё ж такі музыку ўспрымае найперш як пацеху, распавёў крытык. "Гэта не тая моладзь, якая, скажам, у цэнтры Мінска можа прыйсці на канцэрт няхай сабе і папулярнай, але сімфанічнай музыкі… Яны наўрад ці туды прыйдуць. Яны падрастуць і прыйдуць пасля", — дадаў ён.
"З аднаго боку, гэта ўплыў расійскай "папсы": мы прыйшлі на канцэрт, нам трэба проста павесяліцца ды патанчыць. Беларуская аўдыторыя, знаходзячыся пад такім уплывам, проста не прывучана слухаць", —адзначыў эксперт.
Падбярэзкі лічыць, што большасць беларускай музычнай аўдыторыі ўспрымае музыку як нейкі другасны прадукт. Як той прадукт, які проста ўжываецца — музыка не для слухання, а музыка для пацехі. Менавіта таму, калі з'яўляецца нейкі калектыў з музыкай, у якую трэба ўслыхоўвацца, у беларускай публікі ўзнікае праблема.
"Я не спрабую падзяліць аўдыторыю на тых, хто танчыць (і гэта дрэнна)і тых хто сядзіць і слухае (і гэта добра). Павінна быць самая розная. Ва ўсялякім выпадку вызначальным з'яўляецца фактар выканаўніцкага ўзроўню", — адзначыў эксперт.