Караткевіч: некаторыя ў палітыцы 20 гадоў, а бачных вынікаў няма

Падпісацца
Актывістка кампаніі “Гавары праўду” лічыць адсутнасць палітычнага вопыту сваім канкурэнтнай перавагай.

МІНСК, 12 чэр —Sputnik, Яўген Казарцаў. Электарат не давярае "ні дэмакратычным сілам, ні ўладзе" таму беларусы могуць зацікавіцца новымі асобамі, лічыць Таццяна Караткевіч, якая плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы 2015 года.

Уладзімір Някляеў - Sputnik Беларусь
Някляеў не выключае, што грошы на выбары апазіцыі дасьць улада

Таццяна Караткевіч —актывіст кампаніі "Гавары Праўду". На прэзідэнскія выбары яна пойдзе ад ініцыятывы "Народны рэферэндум", у якой састаяць "Гавары праўду", беларуская сацыя-дэмакратычная партыя, партыя БНФ і рух "За Свабоду". Палітыкі і палітолагі неадназначна ўспрынялі пытанне пра вылучэнне.

"Людзі сёння не давяраюць ні дэмакратычным сілам, ні ўладзе, у не залежнасці ад наяўнасці ў іх палітычнага вопыту.  Таму перад намі стаіць галоўная мэта — вярнуць давер айчынным палітыкам", — сказала у інтэрв'ю карэспандэнту Sputnik Караткевіч.

Палітык адказала і на крытычныя заўвагі беларускіх палітыкаў у свой адрас, у тым ліку і на нядаўнія выказванні Алега Гайдукевіча.

"Гэта канкурэнцыя. Іншыя палітыкі адчуваюць, што ў іх з'явіўся канкурэнт. Вось і спрабуюць знайсці якія-небудзь у мяне слабыя месцы", — сказала Караткевіч.

Адсутнасць вопыту яна разглядае не як недахоп, а як перавагу.

"У некаторых вопыт у палітыцы — 20 гадоў, але бачных вынікаў няма", — падкрэсліла суразмоўца Sputnik.

Дата прэзідэнтскіх выбараў вызначыцца 30 чэрвеня. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала правесці выбары 11 кастрычніка. Акрамя Караткевіч аб сваём жаданні паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі заявілі лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідэр аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намеснік старшыні "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алена Анісім, старшыня беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, Юрый Шульган, грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех і дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0