Выхадныя абяцаюць быць дажджлівымі, але нас гэта не спыніць — з карысцю іх усё роўна можна правесці. У праграме гэтых выхадных — прырода, мода, фільм з дыназаўрамі, укулеле, шахматы і мастацтва.
Субота
укулеле
Дзе: Графіці (завулак Калініна, 16)
Калі: 19:00
Канцэрт дасць гурт "Нагуаль". Новая праграма калектыву — "укулеле-біт". Гавайская гітара укулеле нязвыклы для нас інструмент — гэта павінна быць цікава.
Electro Dance Music Festival
Дзе: Dreamland
Калі: 14:00
Тут будзе з дзясятак ды-джэяў і музыкаў. Разам з імі нам прапануюць шмат танцаваць, радавацца лету і далей па спісе. Вядома, у суботу надвор'е не вельмі, але танцы пад дажджом — вельмі нават рамантычна, не знаходзіце?
Выстава студэнтаў Акадэміі мастацтваў
Дзе: БДАМ (праспект Незалежнасці, 81)
Калі: з 11:00
Беларуская Акадэмія мастацтваў святкуе сваё 70-годдзе і запрашае ўсіх жадаючых паглядзець на працы сваіх выкладчыкаў і студэнтаў. Як-ніяк, галоўная гамарня мастакоў і дызайнераў у краіне! А ўжо восенню, дарэчы, сябе прадстаўляць будзе тэатральны факультэт.
Джазавыя вечары каля ратушы
Дзе: Плошча Свабоды
Калі: з 20:00
Другі канцэрт з серыі "Джазавыя вечары з Банк БелЗЭБ" адкрые польская спявачка Беата Пшыбышэк са сваім бэндам. Затым на сцэну выйдуць французскае трыа "Агонь і вада" і нямецкі трубач Клаўс Штэтэр, а завершыць вечар выступ беларускага гурта Morfé Аганеса Аванесяна.
Нядзеля
Арт-кірмаш
Дзе: Верхні горад
Калі: з 11:00
На кірмашы свае працы прадставяць беларускія рамеснікі і дызайнеры. Фонам будзе гуляць нью-фолк музыка. Маленькая Еўропа ў сэрцы Еўропы, ужо прабачце за паўтор.
Central Fashion Market
Дзе: Food Republic (вуліца Я. Купалы, 25)
Калі: 11:00
І зноў пра беларускіх дызайнераў і разнастайныя прыгожыя рэчы. На традыцыйным модным маркеце будзе некалькі дзесяткаў дызайнераў, у якіх можна купіць і сукенкі, і пінжакі, і аксэсуары — ды што вам толькі заманецца. Галоўнае: такіх жа рэчаў вы не ўбачыце больш ні на кім.
Свет Юрскага перыяду
Дзе: кінатэатры горада
Працяг легендарнага "Парку Юрскага перыяду" здымалі ўжо без Спілберга. Можа, яно і не так страшна? Паспеўшыя ўжо паглядзець фільм рэкамендуюць ісці на яго і папярэджваюць: будзе страшна, бо дыназаўры тут не мілыя і добрыя. Можа, стужка і пераацаніць, але вызначана яна — адно з галоўных кінападзеі года.