https://bel.sputnik.by/20150620/1015799920.html
Фестывальнае лета- 2015
Фестывальнае лета- 2015
Sputnik Беларусь
Sputnik прапануе агляд самых цікавых фестываляў Беларусі і бліжэйшага замежжа, якія пройдуць гэтым летам. 20.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-20T09:01+0300
2015-06-20T09:01+0300
2023-07-21T15:12+0300
у беларусі
навіны
стыль жыцця
увесь свет
еўропа
стыль жыцця
стыль жыцця і адпачынак
музычныя жанры
музыка
актыўны адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/71/1015427134_0:58:3072:1989_1920x0_80_0_0_dda4147267ec75f2b6814b63637e8dac.jpg
Юлія Хвошч, Sputnik.Лета — час вяселля і адпачынку. Менавіта ў самыя цёплыя месяцы праходзіць большасць фестываляў, оупэн-эіраў, канцэртаў. З кожным годам на Беларусі ладзіцца ўсё больш фэстаў — музычных, этна, рыцарскіх, моладзевых. Усё больш выканаўцаў сусветнага ўзроўню наведваюць нашу краіну.Вялікая колькасць фэстаў, безумоўна, спрыяе папулярызацыі беларускай музыкі не толькі ў межах нашай краіны. Нашыя гурты ўсё часцей запрашаюцца да выступаў арганізатарамі фестываляў суседніх краін. А калі ў межах музычных марафонаў ладзяцца конкурсы выканаўцаў, то менавіта нашыя гурты ўсё часцей займаюць там прызавыя месцы.Этна-фестываліУ межах рыцарскіх фэстаў праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі розных эпох — часоў Вялікага княства Літоўскага, Сярэднявечча, вайны 1812 года.Наведвальнікі этна-фестываляў знаёмяцца з бытам сваіх продкаў, удзельнічаюць у майстар-класах, вучацца сярэднявечным танцам пад гукі старажытных музычных інструментаў.Часам розныя віды фестываляў спалучаюцца ў адно вялікае свята, каб аб'яднаць свае намаганні ў захаванні гістарычнай спадчыны і папулярызацыі нацыянальнай культуры сярод моладзі."Купальскае кола-2015" Фестываль пройдзе 20 і 21 чэрвеня ў музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі". Наведвальнікі фестывалю змогуць паглядзець выступленні вядомых беларускіх і польскіх альтэрнатыўных гуртоў, прыняць удзел у навуковых канферэнцыях, наведаць майстар-класы рамеснікаў, стаць удзельнікам старажытных беларускіх купальскіх абрадаў і на свае вочы пабачыць, як гэтае свята адзначалі нашыя продкі.Сёлета фестываль праводзіцца ў сёмы раз, але ўпершыню ў такіх маштабах і на адкрытым паветры.Каля канцэртнай пляцоўкі размесціцца намётавы лагер. Падрабязную інфармацыю можна паглядзець на адмысловым сайце.Фестываль "Эпоха рыцарства"Адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Строчыцах. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў клуб гістарычнай рэканструкцыі "Гівойт".Мэта мерапрыемства — пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча: гістарычная рэканструкцыя паходнага побыту, турніраў і бітваў рыцараў.Падрабязней на сайце.Фестываль "Гонар продкаў"Фестываль пройдзе ў 4-5 ліпеня і прымеркаваны да 555-годдзя горада Вілейка.У межах фестывалю пройдзе шэраг тэатральных прадстаўленняў, выступяць знакамітыя беларускія фолк-рок калектывы — Rokash, Znich, "Кашлаты вох", Nevrida і іншыя.Rokash-удзльнікі фестывалю "Гонар продкаў"
Пры наборы дастатковай колькасці удзельнікаў з Мінска, будзе прадастаўлены аўтобус для дастаўкі на месца правядзення фестываля. Пры неабходнасці і толькі па папярэднім запісе, для ўдзельнікаў фестывалю будуць арганізаваны месцы для начлегу ў гасцініцы.Падрабязней у суполцы VK."Грунвальдскі фэст"Пройдзе 25-26 ліпеня ў "Дудутках" і прымеркаваны да 605-й гадавіны Грунвальдскай бітвы.У межах фестываля пройдуць тэатралізаваныя рэканструкцыі, майстар-класы па рамёствам, рок і фольк канцэрты.Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца ў суполцы VK.Рок-фестывалі ў БеларусіАсобнае месца ў летніх фестывалях займаюць рок-марафоны. Калі ў мінулыя гады арганізатары такіх фестываляў запрашалі знакамітыя расійскія і замежныя гурты проста выступіць на радасць прыхільнікам, то зараз у межах амаль кожнага фэсту ладзяцца конкурсы для маладых беларускіх выканаўцаў і гуртоў. Пераможцам, як правіла даецца магчымасць выступіць на адной сцэне з хэдлайнерам фестывалю — сусветна вядомым гуртом і такім чынам быць заўважанным у Еўропе.GreenFestГрандыёзны музычны фестываль GreenFest упершныню пройдзе ў Беларусi 3 лiпеня на аэрадроме "Баравая", хэдлайнерамi мерапрыемства стануць легендарныя амерыканскiя рокеры Papa Roach.Papa Roach - хэдлайнеры першага ў Беларусі GreenFest
GreenFest ў Беларусі пройдзе пры падтрымцы брэнда Tuborg, арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца "Атам інтэртэйнмэнт".GreenFest — міжнародны музычны фэст, які налічвае шматгадовую гісторыю яркіх выступленняў самых знакавых выканаўцаў планеты. Сваім з'яўленнем абавязаны знакамітаму пiлснеру Tuborg Green.Кошт квіткоў складае 450 тыс. беларускіх рубёў.Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца на старонцы фэста ў Facebook. "ДнеПроРок"Трохдзённы міжнародны оупэн-эір упершыню пройдзе ў Чаўскім раёне Магілёўскай вобласці 10, 11 і 12 ліпеня.гурт Matrixx - удзельнікі фестывалю "ДнеПроРок"
Фестываляў такога маштабу на Беларусі яшчэ не было. Фестываль аб'ядноўвае тры краіны — Беларусь, Украіну і Расію і атрымаў сваю назву ў гонар вялікай ракі Днепр, шлях якой праходзіць праз тэрыторыю трох братэрскіх народаў.Фестываль пройдзе ў вёсцы Гарбовічы ў спартыўна-аздараўляльным цэнтры "Рудэя". Каля пляцоўкі зладзяць палатычны гарадок. Падрабязней пра мерапрыемста можна даведацца ў суполцы VK. METAL CROWD Open airМіжнародны фестываль METAL CROWD Open Air у 11 раз пройдзе 15-16 жніўня ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. У фестывалі возьмуць удзел шмат рок, панк-рок, doom-metal, death-metal гуртоў з Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы, Літвы і Беларусі.Падрабязней пра фестываль можна даведацца ў суполцы VK. Рок-фестывалі ў краінах бліжэйшага замежжаЧасам беларускай аудыторыі не хапае сваіх мясцовых фестываляў і яны, імкнучыся да сонца і мора, выязджаюць у больш паўднёвыя мясціны суседніх краін."Нашэсце"Кожны сапраўдны рокер хаця бы раз у жыцці павінен наведаць найбуйнейшы ўсерасійскі фестываль "Нашэсце". Сёлета ён пройдзе 3, 4 і 5 ліпеня ў Вялікім Завідава Твярской вобласці. У гэтым годзе фестываль адзначае юбілей і будзе праходзіць у 15-ы раз.Падрабязней пра фестываль, спосабы набыцця квіткоў і спіс удзельнікаў можна даведацца на адмысловым сайце."Мота-Малаяраславец-2015"Штогадовы міжнародны музычны байкерскі фестываль у 23 раз пройдзе з 25-га па 28-е чэрвеня ў горадзе Малаяраславец Калужскай вобласці ў 90 кіламетрах ад Масквы.Гэты фестываль разлічаны на тых, хто хоча добра адпачыць, правесці выхадныя на прыродзе, паслухаць добрую музыку і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.Падрабязней пра фестываль можна даведацца на адмысловым сайце."Басовішча-2015"Фестываль пройдзе 17 і 18 ліпеня ў Гарадку на беларуска-польскай мяжы. Сёлета хэдлайнерамі фестывалю аб'яўлены гурт Brutto і Лявон Вольскі. Сцэна фестывалю знаходзіцца на лясной паляне Борык. Падчас правядзення "Басовішча" тут ладзяць палаткавы гарадок, дзе жывуць ў палатках у дні фэсту аматары музыкі, дзейнічае інфраструктура харчавання. Палаткавы гарадок звычайна ахоўваецца, уваход у яго і разьмяшчэнне платны.Сачыць за навінамі фестываля можна на афіцыйнай старонцы "Басовішча" ў Facebook.Амаль на кожны фестываль збіраюць аўтобусныя туры. Перавага бас-тура ад іншых відаў падарожжа ў тым, што падчас пераезду аматары музыкі маюць магчымасць завесці сабе новых сяброў, пазнаёміцца з аднадумцамі і весела правесці час у дарозе.Які б фестываль вы ні абралі, Sputnik жадае вам добрага адпачынку і яскравага лета.
https://bel.sputnik.by/20150611/1015675345.html
увесь свет
еўропа
расія
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/71/1015427134_0:58:3072:1989_1920x0_80_0_0_dda4147267ec75f2b6814b63637e8dac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , стыль жыцця, увесь свет, еўропа, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, музычныя жанры, музыка, актыўны адпачынак, фестывальнае лета-2015, расія, беларусь, польшча
у беларусі, навіны , стыль жыцця, увесь свет, еўропа, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, музычныя жанры, музыка, актыўны адпачынак, фестывальнае лета-2015, расія, беларусь, польшча
Фестывальнае лета- 2015
09:01 20.06.2015 (абноўлена: 15:12 21.07.2023) Sputnik прапануе агляд самых цікавых фестываляў Беларусі і бліжэйшага замежжа, якія пройдуць гэтым летам.
Лета — час вяселля і адпачынку. Менавіта ў самыя цёплыя месяцы праходзіць большасць фестываляў, оупэн-эіраў, канцэртаў. З кожным годам на Беларусі ладзіцца ўсё больш фэстаў — музычных, этна, рыцарскіх, моладзевых. Усё больш выканаўцаў сусветнага ўзроўню наведваюць нашу краіну.
Вялікая колькасць фэстаў, безумоўна, спрыяе папулярызацыі беларускай музыкі не толькі ў межах нашай краіны. Нашыя гурты ўсё часцей запрашаюцца да выступаў арганізатарамі фестываляў суседніх краін. А калі ў межах музычных марафонаў ладзяцца конкурсы выканаўцаў, то менавіта нашыя гурты ўсё часцей займаюць там прызавыя месцы.
У межах рыцарскіх фэстаў праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі розных эпох — часоў Вялікага княства Літоўскага, Сярэднявечча, вайны 1812 года.
Наведвальнікі этна-фестываляў знаёмяцца з бытам сваіх продкаў, удзельнічаюць у майстар-класах, вучацца сярэднявечным танцам пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Часам розныя віды фестываляў спалучаюцца ў адно вялікае свята, каб аб'яднаць свае намаганні ў захаванні гістарычнай спадчыны і папулярызацыі нацыянальнай культуры сярод моладзі.
Фестываль пройдзе 20 і 21 чэрвеня ў музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі". Наведвальнікі фестывалю змогуць паглядзець выступленні вядомых беларускіх і польскіх альтэрнатыўных гуртоў, прыняць удзел у навуковых канферэнцыях, наведаць майстар-класы рамеснікаў, стаць удзельнікам старажытных беларускіх купальскіх абрадаў і на свае вочы пабачыць, як гэтае свята адзначалі нашыя продкі.
Сёлета фестываль праводзіцца ў сёмы раз, але ўпершыню ў такіх маштабах і на адкрытым паветры.
Каля канцэртнай пляцоўкі размесціцца намётавы лагер. Падрабязную інфармацыю можна паглядзець на
адмысловым сайце.
Фестываль "Эпоха рыцарства"
Адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Строчыцах. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў клуб гістарычнай рэканструкцыі "Гівойт".
Мэта мерапрыемства — пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча: гістарычная рэканструкцыя паходнага побыту, турніраў і бітваў рыцараў.
Фестываль "Гонар продкаў"
Фестываль пройдзе ў 4-5 ліпеня і прымеркаваны да 555-годдзя горада Вілейка.
У межах фестывалю пройдзе шэраг тэатральных прадстаўленняў, выступяць знакамітыя беларускія фолк-рок калектывы — Rokash, Znich, "Кашлаты вох", Nevrida і іншыя.
Rokash-удзльнікі фестывалю "Гонар продкаў"
Пры наборы дастатковай колькасці удзельнікаў з Мінска, будзе прадастаўлены аўтобус для дастаўкі на месца правядзення фестываля. Пры неабходнасці і толькі па папярэднім запісе, для ўдзельнікаў фестывалю будуць арганізаваны месцы для начлегу ў гасцініцы.
Падрабязней у
суполцы VK.
Пройдзе 25-26 ліпеня ў "Дудутках" і прымеркаваны да 605-й гадавіны Грунвальдскай бітвы.
У межах фестываля пройдуць тэатралізаваныя рэканструкцыі, майстар-класы па рамёствам, рок і фольк канцэрты.
Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца ў
суполцы VK.
Асобнае месца ў летніх фестывалях займаюць рок-марафоны. Калі ў мінулыя гады арганізатары такіх фестываляў запрашалі знакамітыя расійскія і замежныя гурты проста выступіць на радасць прыхільнікам, то зараз у межах амаль кожнага фэсту ладзяцца конкурсы для маладых беларускіх выканаўцаў і гуртоў. Пераможцам, як правіла даецца магчымасць выступіць на адной сцэне з хэдлайнерам фестывалю — сусветна вядомым гуртом і такім чынам быць заўважанным у Еўропе.
Грандыёзны музычны фестываль GreenFest упершныню пройдзе ў Беларусi 3 лiпеня на аэрадроме "Баравая", хэдлайнерамi мерапрыемства стануць легендарныя амерыканскiя рокеры Papa Roach.
Papa Roach - хэдлайнеры першага ў Беларусі GreenFest
GreenFest ў Беларусі пройдзе пры падтрымцы брэнда Tuborg, арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца "Атам інтэртэйнмэнт".
GreenFest — міжнародны музычны фэст, які налічвае шматгадовую гісторыю яркіх выступленняў самых знакавых выканаўцаў планеты. Сваім з'яўленнем абавязаны знакамітаму пiлснеру Tuborg Green.
Кошт квіткоў складае 450 тыс. беларускіх рубёў.
Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца на старонцы фэста ў
Facebook.
Трохдзённы міжнародны оупэн-эір упершыню пройдзе ў Чаўскім раёне Магілёўскай вобласці 10, 11 і 12 ліпеня.
гурт Matrixx - удзельнікі фестывалю "ДнеПроРок"
Фестываляў такога маштабу на Беларусі яшчэ не было. Фестываль аб'ядноўвае тры краіны — Беларусь, Украіну і Расію і атрымаў сваю назву ў гонар вялікай ракі Днепр, шлях якой праходзіць праз тэрыторыю трох братэрскіх народаў.
Фестываль пройдзе ў вёсцы Гарбовічы ў спартыўна-аздараўляльным цэнтры "Рудэя". Каля пляцоўкі зладзяць палатычны гарадок.
Падрабязней пра мерапрыемста можна даведацца ў
суполцы VK.
Міжнародны фестываль METAL CROWD Open Air у 11 раз пройдзе 15-16 жніўня ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. У фестывалі возьмуць удзел шмат рок, панк-рок, doom-metal, death-metal гуртоў з Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы, Літвы і Беларусі.
Падрабязней пра фестываль можна даведацца ў
суполцы VK.
Рок-фестывалі ў краінах бліжэйшага замежжа
Часам беларускай аудыторыі не хапае сваіх мясцовых фестываляў і яны, імкнучыся да сонца і мора, выязджаюць у больш паўднёвыя мясціны суседніх краін.
Кожны сапраўдны рокер хаця бы раз у жыцці павінен наведаць найбуйнейшы ўсерасійскі фестываль "Нашэсце". Сёлета ён пройдзе 3, 4 і 5 ліпеня ў Вялікім Завідава Твярской вобласці. У гэтым годзе фестываль адзначае юбілей і будзе праходзіць у 15-ы раз.
Падрабязней пра фестываль, спосабы набыцця квіткоў і спіс удзельнікаў можна даведацца
на адмысловым сайце.
"Мота-Малаяраславец-2015"
Штогадовы міжнародны музычны байкерскі фестываль у 23 раз пройдзе з 25-га па 28-е чэрвеня ў горадзе Малаяраславец Калужскай вобласці ў 90 кіламетрах ад Масквы.
Гэты фестываль разлічаны на тых, хто хоча добра адпачыць, правесці выхадныя на прыродзе, паслухаць добрую музыку і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.
Падрабязней пра фестываль можна даведацца
на адмысловым сайце.
Фестываль пройдзе 17 і 18 ліпеня ў Гарадку на беларуска-польскай мяжы. Сёлета хэдлайнерамі фестывалю аб'яўлены гурт Brutto і Лявон Вольскі. Сцэна фестывалю знаходзіцца на лясной паляне Борык. Падчас правядзення "Басовішча" тут ладзяць палаткавы гарадок, дзе жывуць ў палатках у дні фэсту аматары музыкі, дзейнічае інфраструктура харчавання. Палаткавы гарадок звычайна ахоўваецца, уваход у яго і разьмяшчэнне платны.
Сачыць за навінамі фестываля можна на афіцыйнай старонцы "Басовішча"
ў Facebook.
Амаль на кожны фестываль збіраюць аўтобусныя туры. Перавага
бас-тура ад іншых відаў падарожжа ў тым, што падчас пераезду аматары музыкі маюць магчымасць завесці сабе новых сяброў, пазнаёміцца з аднадумцамі і весела правесці час у дарозе.
Які б фестываль вы ні абралі, Sputnik жадае вам добрага адпачынку і яскравага лета.