Юлія Хвошч, Sputnik.
Фестываль рыцарскай культуры пад Мсціслаўем праходзіць не першы год у межах святкавання Дня горада і з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх рыцарскіх фэстаў. Мсціслаў нездарма называюць "Маленькім Вільнюсам" ці "беларускім Суздалем" — гэта прыгожы старажытны горад са шматвякавой гісторыяй. Горад быў заснаваны ў пачатку ХІІ стагоддзя.
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць на Замкавай гары і на Цэнтральнай плошчы горада. Галоўнай адметнасцю гістарычнай часткі фестывалю стане рэканструкцыя боек ранняга сярэднявечча — VII-XII стагоддзяў. Такі турнір будзе праходзіць у межах фестываля ўпершыню — звычайна ў рыцарскіх гістарычных рэканструкцыях сярэднявечча, якія ладзяцца на тэрыторыі Беларусі, прадстаўлена XIV стагоддзе.
Распарадчыкі-каардынатары фестывалю Алена Ляміна і Дзмітрый Дамаронак распавялі карэспандэнту Sputnik чым гэты фэст адрозніваецца ад іншых і якія сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў сёлета.
Пра фестываль
У першую чаргу фестываль арыентаваны на гледача, і гэта фэст не толькі для рыцараў. Ён выступае своеасаблівай інфармацыйнай базай, якой арганізатары імкнуцца падзяліцца з наведвальнікамі мерапрыемства. Прычым, "гэта тычыцца не толькі гістарычнай рэканструкцыі, але і гісторыі горада наогул".
Сёлета фестываль будзе праводзіцца ў сёмы раз і з кожным годам ён становіцца больш маштабным, вельмі хутка развіваецца. Зараз гэта адзін з найбуйнейшых беларускіх фестываляў гістарычнай рэканструкцыі.
"Пачынаўся ён з зусім маленькага фестывалю, "фэсту для сяброў", але пачаў вельмі хутка развівацца. Улады горада заўсёды ідуць нам насустрач, яны зацікаўлены ў гэтым фестывалі і робяць усё магчымае, каб ён працягваў сваё існаванне", — распавяла распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна.
Звычайна такія фестывалі жывуць 4-5 гадоў, але фэст пад Мсціслаўем працягвае існваць і развівацца. Арганізатары лічаць, што гэта звязана са станоўчым стаўленнем да мерапрыемства ўладаў горада і саміх жыхароў — гасцей фэсту заўжды прымаюць вельмі сардэчна, таму наведвальнікі з розных гарадоў Беларусі і суседніх краін з вялікім задавальненнем штогод вятраюцца ў Мсціслаў.
Штогод Мсціслаўскі фестываль праводзіцца ў межах святкавання Дня горада, якое прыпадае на апошнія выходня ліпеня. Сёлета было вырашана крыху змясціць дату правядзення на ранейшую, каб у людзей адбылося адразу два святы — гістарычны і сучасны.
Адметнасці-2015
Сёлета ў рыцарскім фэсце шмат чаго зменіцца. Чакаюцца новаўвядзенняў і зусім новая канцэпцыя.
"У гэтым годзе будзе прынцыпова зменена канцэпцыя турніраў. Напрыклад, у фармаце нашага фестывалю мы ніколі раней не праводзілі рэканструкцыі баёвак ранняга сярэднявечча — VII-XII стагоддзяў. Сумеснымі намаганнямі з удзельнікамі фестывалю была распрацавана канцэпцыя такіх баёвак, і мы паспрабуем зрабіць турнір для ранняга Сярэднявечча", — распавялі каардынатары.
Таксама плануецца правесці новы турнір — захоп замка з дапамогай арміі лучнікаў, так званы лучны бугурт.
"Мы плануем захопліваць замак падпаленымі стрэламі. Гэта своеасаблівае шоу-феерыя як для гледачоў, так і для саміх удзельнікаў", — паведамілі каардынатары.
У межах сёмага фестываля пад Мсціслаўем будзе зладжаны конкурс сярод фаершчыкаў — сярод трох заяўленых каманд будзе праведзены конкурс з узнагародай пераможцаў.
Уся праграма фестывалю падзелена на блокі, кожны з якіх мае сваю тэматыку, назву і апазіцыянуюцца як асобны спектакль, якія можна будзе наведаць як выбарачна, так і набыць абанемент і пабачыць усе часткі спектакля адразу.
" Усе спектаклі складаюцца ў адзін вялікі. Гэта як дзеянне аднаго спектакля, які развіваецца паступова — ад ранняга сярэднявечча да самага позняга", — сказала Ляміна.
Музычнае аздабленне фестывалю будуць рабіць гурты этна-музыкі — "Стары ольса", Irdorath, Hardwood, "Млын сонца" і іншыя.
"Галоўны акцэнт сёлета мы зробім на гульню — акрамя фаер-шоу госці мерапрыемства ўбачаць рытуал спалення вядзьмаркі і паўнавартаснае лазарнае шоу", — распавялі каардынатары.
Завершыцца фестываль конкурсам сярод фаершчыкаў і вялікай сярэднявечнай дыскатэкай. Мерапрыемствы працягнуцца ўсю ноч да раніцы нядзелі.
"Мы зрабілі праграму больш шчыльнай для таго, каб людзі змаглі пабачыць усю праграму і спакойна вярнуцца дамоў да панядзелка", — патлумачыла Ляміна.
Праграма мерапрыемства
17 ЛІПЕНЯ
Цэнтральная плошча
- 20.00 — 21.00 — паказальны выступ ваенна-спартыўнага клуба "Варта" (РФ) і гульні з гледачамі;
- 21.00 — 21.40 — выступ і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечных танцах ад калектыву "Яварына";
- 22.00 — 23.00 — канцэрт гурта "Hard Wood";
- 23.00 — 23.20 — фаер-шоу;
- 23.20 — 24.00 — сярэднявечная дыскатэка.
18 ЛІПЕНЯ
Цэнтральная плошча
- 10.00 — 11.00 — урачыстае адкрыццё свята (шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў);
- 22.00 —22.30 — цырымонія ўзнагароджання рыцарскіх клубаў. Танец хадулістаў (вулічны тэат "Вір");
- 22.30 — 24.00 — выступленне гурта "Млын сонца", неонавае шоу (тэатр "Элементаль"), фаер-шоу ад калектываў "Яварына", "Магратэя" і "Сярэбраны Пегас";
- 24.00 —Святочны феервек.
Замкавая гара
"Ратныя пацехі ў гонар князя Мсціслаўскага"
- 11.30 — 12.00 — турнір "Адзін на адзін" (ранняе сярэднявечча — VIII — X стст);
- 12.00 — 12.30 — рыцарскія конныя пацехі (клуб "Залатая шпора");
- 12.30 — 13.00 — спектакль "Карабль шутоў" ад вулічнага тэатра "Вір" з удзелам хадулістаў, жанглёраў, фокуснікаў, акрабатаў;
- 13.00-13.30 — выступленне музычнага гурта "Lity Taler"
(Кошт квіткоў- 30 000 руб.);
"Стрэлы Робін Гуда"
- 14.00 — 14.40 — выступленне і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечным танцам ад калектыва "Яварына";шоу мыльных бурбалак; адборачны турнір лучнікаў;
- 14.40 — 15.20 — турнір лучнікаў;
- 15.20 — 16.00 канцэрт акустычнай этна-мадэрн-фолк гурта "BIFOLK" (Гомель);
"У гонар прыгожай дамы…"
- 16.30 — 17.00 коннае прадстаўленне "Ратуйце карону Вялікага княства" (конна-гістарычны клуб "Залатая шпора");
- 17.00 —17.30 — турнір троек;
- 17.30 — 18.00 — выступленне музычнага гурта "Lity Taler";
- 18.00 — 18.30 — пешы турнір "Шчыт і меч";
"Скрозь час да вытокаў"
- 19.50 — 20.10 — бугурт "Захоп сцяга";
- 20.10 — 20.30 — штурм замка;
- 20.30 — 21.30 — канцэрт гурта "Стары Ольса";
"Колер чараўніцтва"
- 00.30 — 01.00 — тэатралізаванае прадстаўленне "Спаленне вядзьмаркі";
- 01.00 — 01.10 — лазарнае шоу;
- 01.10 —03.00 — канцэрт фольк-гурта "Irdorath" і фольк-фэнтэзі "Наrd Wood", сярэднявечная дыскатэка.
Кагальны калодзеж
- 19.00 — 19.30 — лучны бугурт "Штурм замка" (уваход вольны).
Для турыстаў арганізаваны намётавыя гарадкі з дастаўкай вады і прадстаўнікамі аховы. Палатачныя месцы і месцы на паркоўцы будуць бясплатнымі. Пражыванне ў гасцініцы горада — таннае.
Арганізатарамі мерапрыемства сёлета выступаюць Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт, ДУА "Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна", клуб гістарычнай рэканструкцыі "Саюз вольных ратнікаў".