МІНСК, 14 жні — Sputnik. Акцёра тэатра і кіно Сяргея Жураўля пахаваюць у панядзелак на Маскоўскіх могілках, развітацца з артыстам можна будзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паведамілі Sputnik у тэатры.
Аб смерці народнага артыста Беларусі стала вядома ў пятніцу, акцёр памёр на 61-м годзе жыцця.
"Развітанне з Сяргеем Барысавічам пачнецца ў панядзелак у 11 раніцы. У 12:30 адбудзецца грамадзянская паніхіда. Усё гэта будзе адбывацца ў Купалаўскім тэатры, прыйсці і развітацца з акцёрам можа кожны", — распавяла Sputnik ў пятніцу рэдактар аддзела знешніх сувязяў тэатра Вераніка Молакава.
Пахаваюць Жураўля ў 14:00 на Маскоўскіх могілках у Мінску.
Сяргей Журавель нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, з'яўляецца заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Журавель працаваў у мінскім Тэатры юнага гледача, Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, з 2009 года — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Зняўся больш чым у 40 фільмах.