Святлана Алексіевіч можа атрымаць Нобелеўскую прэмію

© Sputnik / Владимир ПесняСвятлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская пісьменніца лідзіруе па колькасці ставак у букмекерскіх канторах на атрыманне прэміі ў галіне літаратуры.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Букмекерскія кантроры пачалі прыём ставак на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры і міра. У літаратуры на дадзены момант лідзіруе 67-гадовая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Стаўкі на яе перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 5 да 1, паведамляе партал budzma.org.

Перавага ў рэйтынгах букмекераў не азначае перамогу ў намінацыі, але, як правіла, узнагарода дастаецца камусьці з першай дзясяткі падобных спісаў.

Вокладка кнігі Святланы Алексіевіч Час Second hand - Sputnik Беларусь
Святлана Алексіевіч атрымала прэстыжную польскую прэмію

Другое месца ў рэйтынгу пасля беларускай пісьменніцы займае фаварыт Нобелеўскай прэміі Харукі Муракамі.

Нарэшце на трэцім месцы кеніец Нгугі Ва Тхіёнга. Летась ён лічыўся абсалютным фаварытам букмекерскіх кантор, але прэмія дасталася французу Патрыку Мадыяно, які быў толькі чацвёртым у спісах прэтэндэнтаў. Стаўкі на Тхіёнга на дадзены момант складаюць 7 да 1.

Сярод фаварытаў на прэмію міра Папа Францішак, арганізацыі Iraq Body Count project і Japanese people who conserve Article 9, Эдвард Сноўдэн, дацкі журналіст Флемінг Роўз, палітвязень з Саудаўскай Аравіі Раіф Бадаві, старшыня ААН Пан Гі Мун.

Святлана Алексіевіч — беларуская пісьменніца і журналістка, лаўрэат шматлікіх прэмій у галіне літаратуры. З 2000-х жыве ў Еўропе. Яе творы напісаны ў жанры мастацкай дакументалістыкі і распавядаюць пра найбольш вострыя праблемы грамадства праз сведчанні відавочцаў. 

Стужка навiн
0