“Рок па вакацыях” вяртаецца ў новым фармаце

© Sputnik / Юлія ХвошчУдзельнік "Рок па вакацыях-2015" гурт Nizkiz
Удзельнік Рок па вакацыях-2015 гурт Nizkiz - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найстарэйшы беларускі рок-фестываль пройдзе ў Мінску 9 верасня ўпершыню пасля доўгага перапынку.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Арганізатары запросяць на мерапрыемства ў якасці гасцей зорак беларускага року, а гурты-удзельнікі выканаюць кавер-версіі легендарных беларускіх рок-песень, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства стануць актуальныя і адносна маладыя беларускія гурты, лаўрэяты і пераможцы вядомых беларускіх і еўрапейскіх фестываляў ("Рок-каранацыя", "Басовішча", GreenFest, "Дружба") — гурты:B:N:, Мутнаевока, NIZKIZ, SCIANA.

Фестываль Дружба - Sputnik Беларусь
Як прайшоў фестываль "Дружба"

"Калектывы, якія мы адабралі для фестывалю — найбольш цікавыя і перспектыўныя гурты новага пакалення. Тым больш, што яны вядуць актыўную творчую дзейнасць у апошнія гады і набіраюць вагу як музыкі. Усе яны выпусцілі па альбому, а гурт "Мутнаевока" быў адабраны на GreenFest — распавёў арганізатар мерапрыемства Віталь Супрановіч.

Ён таксама адзначыў, што сёлета "Рок па вакацыях" пройдзе на новай пляцоўцы — тэрыторыі Біргадэн рэстарана піваварні "Друзья". "Гэта вельмі цікавая пляцоўка на адкрытым паветры, фактычна гэта будзе оўпэн-эір, няхай і за жывой агароджай", — дадаў Супрановіч.

Вызначальная ідэя мерапрыемства засталася першапачатковай- нефармальная атмасфера. Наведвальнікі першага "Рока па вакацыях" ужо пасталелі, але працягваюць прыходзіць на фестываль. Такім чынам, узрост аўдыторыі мерапрыемства — ад 15 да 50 гадоў, большая частка якой адрозніваецца актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Фестываль "Рок па вакацыях" — культавае, знакавае ў сучаснай беларускай культуры мерапрыемства. Напачатку 90-х у тады вельмі маладым беларускім рок-супольнасці саспела цікавая ідэя — зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летніх вакацый і паказаць гатоўнасць музыкаў да новага канцэртнага сезону — адначасова адкрываючы гэты сезон. Так з'явіўся "Рок па вакацыях". За гады існавання свята на яго сцэне пабывалі абсалютна ўсе вядучыя рок-гурты Беларусі — многія не аднойчы.

Легендарны беларускі рок-фестываль пройдзе ў Мінску 9 верасня з 18.00 да 22.00 на пляцоўцы Біргадэн рэстарана "Друзья".

Стужка навiн
0