Дзесяты нумар “Макулатуры” стане апошнім

© Photo : "Макулатура"Сяргей Календа прэзентуе чарговы выпуск "Макулатуры"
Сяргей Календа прэзентуе чарговы выпуск Макулатуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У наступным годзе незалежны літаратурны часопіс зменіць фармат, а яго юбілейны выпуск абяцае стаць самым нефарматным.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Пасля выхаду дзесятага нумара альманах зменіць фармат, часопіс дапоўніцца паэзіяй і эсэістыкай, заснавальнікі часопісу плануюць пашырыць кола чытачоў і выйсці на больш маштабны ўзровень, распавёў карэспандэнту Sputnik галоўны рэдактар "Макулатуры" Сяргей Календа.

Зменіць фармат і сайт часопіса — з'явяцца разделы паэзіі, сусветных навінаў у галіне мастацтва і літаратуры, магчымасць пакідаць каментары.

Часопіс Макулатура - Sputnik Беларусь
"Макулатура" – самвыдат на краўдфандынгавай платформе

"Так, мы збіраемся мяняць фармат. Справа ў тым, што тое, што мы маем зараз, нас ужо не задавальняе. У часопісе ёсць проза, ёсць мастацтва, мы ўжо зрабілі две выставы і думаем пра тое, каб пашырыць межы "Макулатуры",- распавёў Календа.

Акрамя таго, ёсць верагоднасць, што ў новым фармаце альманаха з'явяцца пераклады твораў замежных пісьменнікаў.

"Мы думаем пра тое, каб пасля змены фармату дадаць у часопіс пераклады, аднак з гэтым складаней. Калі аўтары маладыя ці з моманта выдання твора яшчэ не прайшло 75 гадоў, то трэба шукаць ліцэнзіі, прасіць выдавецтва, якія валодаюць правамі, аб дазволе на пераклад. Нажаль, не ўсе ідуць на сустарач", — распавёў галоўны рэдактар "Макулатуры".

Што тычыцца выхаду дзесятага нумара, то, па словах заснавальнікаў часопіса, ён будзе асаблівым. "Дзесяты нумар будзе самым нефарматным. Ён будзе выдадзены ў выглядзе скрыначкі, якая будзе змяшчаць 20 розных апавяданняў, зробленых асобнай кніжкай.Ілюстарцыі да кожнай кніжкі будуць рабіць розныя мастакі".

Выхад дзесятага нумара часопіса і змена фармату запланавана на сярэдзіну 2016-га, а пакуль рэдактура рыхтуецца да выхаду "Макулатуры 9 —вольнамастацкай".

Першы нумар часопіса "Макулатура" выйшаў у снежні 2012 года. За тры гады было выдадзена восем нумароў. Асаблівасць часопіса — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.

Стужка навiн
0