Trubetskoy рыхтуе сюрпрыз для прыхільнікаў

Падпісацца
Новае відэа гурта выйдзе 1 верасня.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. У першы дзень восені на інтэрнэт-рэсурсах гурта прыхільнікі змогуць пабачыць новае відэа "Трубяцкога", распавёў карэспандэнту Sputnik вакаліст калектыву Павел Булатнікаў.

Выхад відэа стане своеасаблівым падарункам для прыхільнікаў "Трубяцкога" напярэдадні выхада новага альбома.

Канцэрт Крамбамбулі на фэстывалi Басовішча 2007 - Sputnik Беларусь
Праект “Крамбамбуля” спыняе сваю дзейнасць

"Як называецца кліп — пакуль сюрпрыз. Але ён не будзе мець ніякага дачынення да альбома. Наш, новы кліп, паслухаеце, паглядзіце", — распавёў Булатнікаў.

Раней паведамлялася, што з выхадам новага альбому ў кастрычніку Trubetskoy перастане выконваць гіты "Ляпіса Трубяцкога" і зробіць акцэнт на новыя песні.

"Так, з кастрычніку мы будзем выконваць свае песні. У прынцыпе мы заяўлялі аб гэтым і раней", — пацвердзіў Булатнікаў словы дырэктара гурта Яўгена Калмыкова.

Гурт Trubetskoy быў створаны былымі ўдзельнікамі музычных калектываў "Ляпіс Трубяцкой" і "Крамбамбуля" пасля таго, як у марце 2014-га гурт пакінуў лідэр калектыву Сяргей Міхалок. Пачынаючы з сакавіка 2015-га, будучы правапераемнікам "ляпісаў", Trubetskoy выконвае як гіты з рэпертуару гэтай групы (у новых аранжыроўках), так і кампазіцыі ўласнага сачынення.

Стужка навiн
0