МІНСК, 4 вер — Sputnik. У Беларусі шмат таленавітых перспектыўных аўтараў, але іх трэба падтрымліваць і развіваць, лічыць заснавальнік і рэдактар незалежнага беларускага альманаха "Макулатура" Сяргей Календа.
На думку Календы беларускім пісьменнікам не хапае творчых конкурсаў і падрымкі на дзяржаўным узроўні.
"У нас ёсць перспектыўныя аўтары, але калі таленту своечасова не дапамагчы, не падтрымаць і не равзвіць яго, то ён можа загаснуць. Нам вельмі не хапае праграм па развіццю маладых талентаў і падтрымкі на дзярж-узроўні", — распавёў Календа.
Ён таксама адзначыў, што сучасную літаратуру павінны ацэньваць і чытаць сучасныя пісьменнікі і крытыкі, а не прадстаўнікі старэйшага пакалення.
"Калі пачнуць з'яўвяцца сапраўды добрыя конкурсы, то ў журы, на мой погляд, павінны ўваходзіць прадстаўнікі сучаснай літаратуры, а не тыя, каму ўсё яшчэ патрэбны творы пра буслоў і пра радзіму. Я бы наогул увёў бы абмежаванні па ўзросту для журы", — сказаў рэдактар "Макулатуры".
Календа дадаў, што беларуская сучасная літаратура адыйшла ад стандартных класічных канонаў і шмат у чым мае поспех.
Рэдактар адзначыў, што зараз Еўропа вельмі цікавіцца ўсходнеславянскай літаратурай, асабліва — беларускай і ўкраінскай.
"Там кажуць, што мы жывем у вельмі цікавы час, у нас шмат чаго адбываецца і пісьменнікі пішуць пра гэта шчыра і нават з надрывам, а нейкага драйва ў літаратуры еўрапейцам як раз і не хапае", — сказаў Календа.
Першы нумар часопіса "Макулатура" выйшаў у снежні 2012 года. За тры гады было выдадзена восем нумароў. Асаблівасць часопіса — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.