МІНСК, 17 вер — Sputnik. Музыкі абралі знакамітую песню "Рок-музыкант" сумеснага аўтарства Лявона Вольскага і Уладзіміра Давыдоўскага.
Песня "Рок-музыкант" ужо гучыць на выступах гурта "Собаки в космосі" і вельмі добра ўспрымаецца публікай. Сам Жадан прадстаўляе яе, як "песню мужчын, якія ведаюць, што яны хочуць рабіць і маюць, што адказаць на любыя закіды датычна сваёй жыццёвай пазіцыі". Яна ўвайшла ў праграму "10 праведників", з якой гурт канцэртуе сёлета па Еўропе.
"Я папрасіў калегаў па гурце выбраць штосці, што ім спадабаецца з творчасці "Мроі". Бо "Мрою",N.R.M. ды іншыя праекты Вольскага я слухаю і люблю даўно.Не хацеў нічога навязваць, а хлопцы выбралі вось такую песню, якую захацелі зрабіць па-свойму", — распавёў Жадан, які перакладаў вершы Лявона Вольскага для анталогіі беларуска-украінскай паэзіі, а ў 2000 годзе нават зладзіў канцэрт беларускага музыкі ў Харкаве.
Сэнс праекта Global Reload у тым, каб музыкі з розных краінаў свету выканалі песні на словы беларускіх паэтаў на сваёй мове. Так, амерыканец Карл Фрыерсан, вакаліст нямецкай групы De Phazz,заспяваў па-ангельску песню на словы Анатоля Сыса, у выкананні гурта Karpatt з Парыжу ўпершыню па-французску загучаў Уладзімер Караткевіч, а лідэр "Машины времени" Андрэй Макарэвіч вырашыў заспяваць сваю песню "Сьнег" па-беларуску.
Праект Global Reload зладжаны сумеснымі намаганнямі кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і парталам Tuzin.fm.