Чарговы "Багач" у "Вязынке": майстар-класы, кірмаш, традыцыйная музыка

© Sputnik / Сергей Субботин / Перайсці ў медыябанкПшеница
Пшеница - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэці раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны музей Купалы ладзяць традыцыйнае беларускае свята "Багач".

МІНСК, 21 вер — Sputnik. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю, то бок васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Лічылася, што свечка прыносіць у дом багацце і шчасце.

Фэст “Багач” адбудзецца 24 верасня

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму калі зберацеся на святкаванне ў Вязынку, дык вазьміце з сабой жменю зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Рутвіца, Мярэжа, Горынь, Дайнава і Варган, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі, а для дарослых запланаваныя тэматычныя лекцыі і майстар-класы. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

Як дабірацца да свята: электрычка з Мінску едзе ў 11.30, прыбывае ў Вязынку ў 12.21. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54.

Стужка навiн
0