Панк-опера Todd перанесена на лістапад

© Photo : "Театральное дело"/Яна КартаеваПанк-мюзікл Todd
Панк-мюзікл Todd - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спектакль упершыню павінен быў адбыцца ў Беларусі 25 верасня.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Даўгачаканае беларусамі эксперэментальнае шоў ад былых удзельнікаў "Король и шут" і прадусэрскай кампаніі "Театральное дело" перанесена на 18 лістапада.

Зонг-опера жахаў павінна была адбыцца ў сталічным Палацы спорту ў гэту пятніцу, 25 верасня. Арганізатарам і ініцыятарам мерапрыемства ў Беларусі выступіў праект "Рэспубліка Рока".

Суіні Тод едзе ў Мінск

"Пакуль магу сфармуляваць толькі адну дакладную прычыну пераносу — перабоі ў працы аператара па продажы квіткоў", — распавёў карэспандэнту Sputnik адзін з арганізатараў мерапрыемства Аляксандр Лазараў.

Арганізатары таксама адзначылі, што набытыя да сёняшняга дня квіткі будуць дзейнічаць і 18 лістапада.

У аснову зонг-оперы жахаў Todd была пакладзена гісторыя паводле п'есы Хрыстафера Бонда. Ідэя пераказаць гісторыю пра брытанскага цырульніка-забойцу ў стылі панк-рок належыла Міхаілу Гаршэнёву, лідэру і заснавальніку гурта "Король и Шут", якога не стала ў 2013-м годзе.

Да самай смерці Гаршэнёў выконваў галоўную ролю ў спектаклі, потым ролю Тода стаў выконваць Роберт Астралуцкі.

Стужка навiн
0