МІНСК, 22 вер — Sputnik. Выступы братоў Вадзіма і Глеба Самойловых ў беларускай сталіцы пройдуць з розніцай за ўсё ў два тыдні.
Канцэрт старэйшага з братоў — Вадзіма — адбудзецца 20 лістапада ў мінскім Prime Hall, канцэрт малодшага Глеба 5 снежня, як заўжды, у клубе Re:Public. Прычым Вадзім Самойлаў упершыню выступіць у Мінску без брата, Глеб жа ўжо 5 гадоў запар прыязжае з канцэртамі ў беларускую сталіцу.
Гастрольная праграма Вадзіма Самойлава "Агата Кристи". Усе хіты" 20 лістапада ў Prime Hall упершыню будзе прэзентаваная мінскай публіцы. Канцэрт пачнецца а 20-й гадзіне. Кошт квіткоў складае ад 550 да 800 тыс. рублёў, танцпол — 500 тыс. рублёў.
Глеб Самойлаў са сваім гуртом The Matrixx едзе ў Мінск з прэзентацыяй новага альбому "Резня в Асбесте", у праграму таксама ўключаны песні з рэпертуару "Агаты Кристи". Кошт квіткоў складае ад 300 да 500 тыс. рублёў.