"Дом карцін" абвясціў конкурс на лепшае селфі

© Sputnik / Віктар ТалочкаДом карцін
Дом карцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Феномен "селфі" ідзе калі не ў высокае мастацтва, дык прынамсі ў галерэі. "Дом карцін" абвясціў конкурс на лепшы аўтапартрэт, зроблены ў ягоных сценах.

МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Рыхтуйце фільтры — галерэя "Дом карцін" абяцае прыз аўтару і герою лепшага селфі. Прызавы фонд ад уласнікаў "Дома": першае месца — 1 мільён рублёў, другое месца 500 тыс. рублёў, трэцяе — 300 тыс. рублёў.

Якое сэлфі ты пакінеш пасля сябе: конкурс для мастакоў

Да фотаздымку трэба прыдумаць назвы і даслаць яго да 31 снежня 2015 года на электронны адресс info@domkartin.by. Калі вы небезпадстаўна лічыце, што змешваць айфон і мастацтва не варта, можаце ўявіць, што робіце не селфі, а аўтапартрэт.

"Дом карцін" — галерэя, што адкрылася толькі ў верасні і ўжо паспела знайсці славу "скандальна вядомай". Зараз там можна пабачыць выставу графікі Далі, Шагала і Матыса і сфармуляваць сваё меркаванне — ці варта ісці на графіку вядомых творцаў колеру.

 

Стужка навiн
0