Датэрміновае галасаванне: лідзіруе Гомельская вобласць

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыбары-2015: датэрміновае галасаванне
Выбары-2015: датэрміновае галасаванне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль 11% выбаршчыкаў ужо датэрмінова прагаласавалі на выбарах прэзідэнта Беларусі.

МІНСК, 8. кас — Sputnik. Амаль 11% выбаршчыкаў прагаласавала за два першыя дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 10 кастрычніка ўключна. Асноўны дзень выбараў — 11 кастрычніка.

Датэрмінова ўжо прагаласавалі 4, 49% выбаршчыкаў

Як гаворыцца ў паведамленні, усяго за два першыя дні датэрмінова прагаласавалі 10,94% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 10,84% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 11,41%, Гомельскай — 11,7%, Гродзенскай — 10,46%, Мінскай — 11,26%, Магілёўскай — 10,08%, у Мінску — 10, 67%, за межамі Беларусі — 7,73%.

Сярод тых, хто прагаласаваў датэрмінова — кіраўнік выбарчага штаба дзеючага прэзідэнта Беларусі Мар'яна Шчоткіна і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Стужка навiн
0