Канцэрт памяці Барадуліна і Бураўкіна пройдзе 10 лістапада

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкРыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музычнае мерапрыемства будзе мець назву “Струны сэрца чыстага”, у ім прагучаць песні на вершы паэтаў.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. У Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт-мемарыял выбітных беларускіх паэтаў, ідэя правядзення мемарыяльнай вечарыны належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу.

Песні на вершы паэтаў прагучаць у выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Зміцера Вайцюшкевіча, Ігара Задарожнага, Андрэя Коласава і іншых.

Аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна Голас паэта - Sputnik Беларусь
Аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна прэзентавалі ў Мінску

У перапынках паміж песнямі будуць ставіцца запісы, на якіх свае ўласныя вершы будуць чытаць Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін.

"І Барадулін, і Бураўкін — гэта носьбіты беларускасці, абодва вельмі тонка адчувалі беларускую мову. Лёс распарадзіўся так, што яны пайшлі з жыцця амаль адначасова, адзін за адным — вясной 2014 года…", — кажа Казінец.

Дырыжор таксама адзначае, што "Рыгор Барадулін — першаадкрывальнік новых даляглядаў у лексіцы паэзіі. У яго вершах рассыпаны рызынкі народнага гумару. Генадзь Бураўкін — паэт-лірык, але і ў ранняй, і ў позняй лірыцы ён заўсёды паўстае вялікім філосафам і грамадзянінам".

Канцэрт будзе складацца з двух аддзяленняў. У першым прагучаць песні на вершы паэтаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца.

У другім аддзяленні Міхаіл Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі. Для выканання абрана Шостая сімфонія Андрэя Мдывані "Полацкія пісьмёны" — твор, які апавядае пра выдатных дзеячоў старажытнасці — Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну.

Такім чынам арганізатары мерапрыемства быццам гавораць, што постаці беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна становяцца ў адзін шэраг з гэтымі вялікімі гістарычнымі асобамі. 

Стужка навiн
0