За спіной у Леніна: як прайсці практыку ў беларускім парламенце

© Sputnik / Виктор ТолочкоДом правительства
Дом правительства - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik пісаў пра беларуску, што здолела прайсці стажыроўку пры Бундэстагу, і вырашыў параўнаць практыку ў нямецкім парламенце са стажыроўкай пры беларускім.

Алена Васільева, Sputnik

Каб высветліць, ці самааддана працуюць дэпутаты, ці з імпэтам прымаюць законы і ці дыскавыя тэлефоны ў супрацоўнікаў парламента, Sputnik пагутарыў з выпускніком юрфака Андрэем Лазуткіным, што на працягу месяца рабіў з сябе палітыка падчас практыкі ў Доме ўраду.

- Каб прайсці практыку ў Бундэстагу, трэба добра ведаць палітычную сістэму Германіі. А сярод нашых практыкантаў шмат тых, хто сапраўды цікавіцца палітыкай, ці большасць ідзе туды толькі за статусам "практыкаваўся пры парламенце"?

— "Зацікаўлены ў палітыцы" азначае што? Актывіста АГП? Які чытае "Хартыю"? Што ходзіць на моўныя курсы да Франака Вячоркі? Цікавіцца палітыкай і нешта ў ёй разумець — гэта розныя рэчы, прыкладна як катацца на таксі, а не пастаянна капацца ў рухавіку па локаць у алеі.

Па асабістых назіраннях, студэнты юрфака палітыкай цікавяцца мала. Ўсялякія стужкі-арнаменты-палітвязні — гэта, мякка кажучы, дзіцячы сад. У фільме Хашчавацкага "Плошча" была дзяўчынка, якая адсядзела суткі за хуліганку, а потым Хашчавацкі яе пытаўся: "Даша, навошта вы пайшлі на плошчу?" — "Мой хлопец пайшоў… І я пайшла".

© Sputnik / Виктор ТолочкоОвальный зал
Овальный зал  - Sputnik Беларусь
Овальный зал

Даша, відавочна, не вучылася на юрфаку. Дык вось Хашчавацкі, сам таго не жадаючы, выдатна раскрыў псіхалогію некаторых студэнтаў гістфака (хлопчыкаў) і філфака (дзяўчынак). Ці пойдзе такая Даша на практыку ў парламент? Моцна сумняваюся, што яна ведае, дзе знаходзіцца Палата прадстаўнікоў. Але, прынамсі, відавочна магла нешта прачытаць пра яе на "белпартызане". А ўжо што такое Савет Рэспублікі, якая яго роля і дзе ён — дык гэта ўвогуле цёмны лес для Дашы, "якая цікавіцца палітыкай". Затое яна можа з вамі пра Украіну пагаварыць, ці пра Таню Караткевіч.

- Як патрапіць на практыку ў парламент? Досыць добрых сесій або трэба прайсці праверку на ідэалагічную вернасць дзяржаве?

— Праверка на лаяльнасць — лухта. У БДУ заключаны дагавор з Палатай прадстаўнікоў, згодна з якім студэнты могуць праходзіць навучальную і пераддыпломную практыку ва ўпраўленнях сакратарыята. Аплачваецца яна толькі кіраўніку практыкі. Безумоўна, найбольш цікавае — галоўнае экспертна-прававое ўпраўленне, якое "вядзе" усё законапраекты. Без усялякіх хохмаў, гэта цікавая і адказная праца. Акрамя юрыстаў, на практыку трапляюць студэнты-філолагі і журналісты — у сакратарыяце дзейнічае рэдакцыйнае кіраванне, а таксама прэс-служба ў структуры інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення. Механізм досыць просты — універсітэцкая кафедра піша ліст у сакратарыят, а сакратарыят высылае заяўку ад канкрэтнага ўпраўлення.

- І ці ўспрымаюць тых стажораў сур'ёзна, ці гэта хлопчыкі/дзяўчаты на пабягушках?

— Дзяўчатам — складаней, хлопцам — прасцей. У цэлым, напэўна, залежыць ад канкрэтнага кіравання і ад начальніка. Асабіста мне ў сакратарыяце прыйшлося працаваць з вельмі карэктнымі і годнымі людзьмі.

Што тычыцца рэверансаў у бок Бундэстагу, то лічу ўсё гэта паказухай. Нагадаю, што не так даўно Адольф Алаісавіч Гітлер Бундэстаг скасаваў зусім, і ўся Германія з гэтай нагоды не асоба перажывала. Затое з тых часоў да немцаў падаўся нейкі комплекс, звязаны з парламентам, таму зараз яны водзяць туды экскурсіі і ўсяляк дэманструюць празрыстасць, адкрытасць і дэмакратычнасць.

Купол над зданием Рейхстага в Берлине - Sputnik Беларусь
Сэлфі з Меркель: як беларуска праходзіла практыку ў Бундэстагу

- А з атмасферай што? Відавочна, шматлікія юрфакаўцы ідуць на практыку з мяшчанскай матывацыяй "ну тое ж парламент і мармуровыя лесвіцы"! Ці  не расчароўваюць лесвіцы?

- Мармур, чырвоныя дываны, паркет, тэлефоны-круцёлкі спецсувязі, прапускная сістэма. Сэрца Палаты — Авальнае зала, яна знаходзіцца пасярэдзіне Дома ўрада; левае крыло — гэта Саўмін, правае — Палата прадстаўнікоў. На столі Авальнай залы — вельмі вялікая люстра ў выглядзе пяціканцовай зоркі, каб працерці ад пылу, яе спускаюць на тросе. У кожнага дэпутата — індывідуальная карта-ключ і сваё месца ў зале, вобласці сядзяць па сектарах, пачынаючы па алфавіце з Брэсцкай. Падчас галасавання гучыць паланез Агінскага, дарэчы, чамусьці сумленная змагарская прэса пра гэта ні разу не напісала.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСессия нижней палаты белорусского парламента
Сессия нижней палаты белорусского парламента - Sputnik Беларусь
Сессия нижней палаты белорусского парламента

- Які графік працы парламента? Нелаяльная частка насельніцтва ўпэўненая, што дэпутаты замест таго, каб служыць народу, марнуюць ягоныя грошы…

— У дэпутата тры асноўных напрамкі працы: заканатворчая дзейнасць, праца ў выбарчых акругах і міжнароднае супрацоўніцтва. Сапраўды, большасць законапраектаў распрацоўваецца профільнымі міністэрствамі (гэта сусветная практыка, і аналагічная сітуацыя склалася ў Францыі і той жа Германіі). Далей законапраект паступае ў адну з 14 камісій Палаты прадстаўнікоў, а затым праходзіць доўгае ўзгадненне падчас паседжанняў і працоўных груп з усімі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку — з прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінюста і інш. Праект закона праходзіць экспертызу НЦЗПД, а таксама папярэдні канстытуцыйны кантроль з боку Канстытуцыйнага суда. Не варта таму дзівіцца "адзінагалоссю" пры галасаванні — калі праект не ўзгоднены і недапрацаваны, дык яго проста не ўключаць у парадак сесіі.

Што датычыцца колькасці законапраектаў, дык, як правіла, на сесію (два разы на год), выносіцца да пятнаццаці пытанняў, з якіх каля дзесяці — гэта ўласна новыя праекты законаў. Акрамя таго, на сесіі ратыфікуюцца міжнародныя дамовы, якія пасля ратыфікацыі атрымліваюць юрыдычную сілу законаў. Менавіта падрыхтоўка да сесіі — самы "гарачы" перыяд у сакратарыяце. Паміж сесіямі дэпутаты працуюць у акругах, а таксама прымаюць удзел у распрацоўцы законапраектаў на пасяджэннях пастаянных камісій.

Асноўны масіў законаў, якія прымаюць у парламенце, датычыцца змяненняў і дапаўненняў ва ўжо дзеючыя заканадаўчыя акты. Заканадаўства сёння дынамічна мяняецца. А, напрыклад, у Савецкім Саюзе асобныя законы дзейнічалі па трыццаць гадоў без зменаў. Прычым акты БССР, як правіла, цалкам дублявалі акты СССР, і Вярхоўны Савет атрымліваў іх па стэнаграме, а затым прымаў.

Я глядзеў спісы ВС БССР розных скліканняў, яны досыць цікавыя. Па-першае, выконвалася нацыянальная квота, пераважалі беларусы, былі рускія, і нават адзін-два габрэя (усе нацыянальнасці паказваліся ў спісах). Акрамя таго, была значная колькасць людзей без вышэйшай адукацыі (плітачнік, працоўны, даярка — перадавікі вытворчасці). Былі як камуністы, так і беспартыйныя, апошніх — значна менш.

Для нацыяналістаў Вярхоўны Савет 12-га склікання стаў свайго роду фетышам — тыпа ў дванаццатым скліканні БНФ быў магутны, трава зелянейшая. Між тым практычна ўсе члены дэпутацкай групы БНФ абраны ў 1990 ад КПСС, а потым здалі партбілеты. Другі момант — у Вярхоўным Савеце дванаццатага склікання было 360 дэпутатаў (цяпер — 110). Адпаведна, была зусім іншая норма прадстаўніцтва — парадку 10-15 тыс. чалавек. Абыдзеце дзясятку дзевяціпавярховых дамоў — і вы ўжо дэпутат.

Стужка навiн
0