Першы спектакль пра Тарашкевіча паставяць пры "Арт-сядзібе"

© Photo : предоставлены Михасем СкоблаПереводчик Гомера и автор первой белорусской грамматики Бронислав Тарашкевич с семьей. Расстрелян в 1938-м
Переводчик Гомера и автор первой белорусской грамматики Бронислав Тарашкевич с семьей. Расстрелян в 1938-м - Sputnik Беларусь
"Арт-сядзіба" запускае новы праект – цяпер пры ёй з’явіцца тэатр. Кіраўнік новага праекта распавёў Sputnik пра сюжэт першага спектакля.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. "Арт-сядзіба" вырашыла займець пры сабе тэатр. Першы спектакль будзе прысвечаны асобе Браніслава Тарашкевіча. 14 лістапада адбудзецца прэм'ера спектаклю "Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў" паводле аднайменнай п'есы Эльдара Бякірава.

"Тарашкевіча стаяў ля вытокаў беларускага правапісу і граматыцы. Пачынаць вырашылі з уласнага матэрыялу, ставім спектакль пра гэтую выбітную асобу, сюжэт пакуль трымаецца ў сакрэце", — распавядае Sputnik кіраўнік праекта Аляксей Сапрыкін.

Беларускі драматург, рэжысёр, акцёр Дзмітрый Багаслаўскі - Sputnik Беларусь
Разважанні драматурга пра беларускі тэатр

Сапрыкін сцвярджае, што беларускаму тэатру не хапае накірунку гістарычнага спектакля. "Нядаўна Харланчук у Купалаўскім тэатры паставіў п'есу пра Радзівіла Чорнага. Гэтага мала, трэба пашыраць прысутнасць гістарычных асоб у нашым тэатры", — дадае спадар Аляксей.

У тэатры, які ладзіцца пры "Арт-сядзібе", няма прафесійных акцёраў, некаторыя з іх выступаюць у аматарскіх тэатрах, некаторыя навучаюцца ў Акадэміі мастацтваў, некаторыя проста аднесліся станоўча да ідэі стварэння спектакля пра Тарашкевіча.

"Кіраўнікі праекту не маюць акадэмічнай школы, мы эксперыментальны тэатр са сваім бачаннем і новымі ідэямі, ці атрымаецца — вырашаць вам", — дадаў Сапрыкін.

Бліжэйшым часам плануецца пяць паказаў спектакля.

Даты паказаў:

  • 14 лістапада — 19:00;
  • 16 лістапада — 20:30;
  • 18 лістапада — 20:30;
  • 20 лістапада — 20:30;
  • 23 лістапада — 20:30.

На прэм'ерным паказе 14 лістапада адбудзецца дыскусія разам з акцёрамі і рэжысёрам спэктаклю, а таксама мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам.

Дзе: памяшканне тэатру "На балконе", Незалежнасці, д. 4.

 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі