МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Гульня "Мова" — гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні "Паўстанцы" і курсаў "Мова Нанова".
Настольная гульня "Мова" — адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў. Гульня зойме ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек — і ў выніку дапаможа падвысіць слоўнікавы запас, якім вы зможаце карыстацца ў штодзённым жыцці.
Гульня зойме ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек — і ў выніку дапаможа падвысіць слоўнікавы запас.