МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі параіла грамадзянам рэспублікі, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў Францыі, звязацца са сваімі блізкімі.
"Рэкамендуем змешчаным у Францыі грамадзянам нашай краіны выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства ў афіцыйным акаўнце ў Twitter.
У міністэрстве таксама далі тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў (+33 (0) 145 55 8000) і тэлефон для экстранай сувязі з беларускай амбасадай (336 097 84140) — толькі для грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў сталіцы Францыі і не выходзяць на сувязь.
Раней МЗС Беларусі паведаміў, што звестак аб беларускіх грамадзянах, якія пацярпелі падчас пятнічных тэрактаў у Парыжы, пакуль няма. Там таксама падкрэслілі, што пасольства Беларусі ў Парыжы сочыць за сітуацыяй.
Узброеныя напады і выбухі практычна адначасова адбыліся ў сямі раёнах Парыжа. У найбуйнейшым у гісторыі Францыі тэракце, паводле папярэдніх звестак, загінулі 140 чалавек.
Восем тэрарыстаў, па інфармацыі французскіх СМІ былі знішчаныя ў часе нападаў у Парыжы, адзін — меркавана з тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" — затрыманы.