Земфіра выступіць у Мінску 15 сакавіка

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкСпявачка Земфіра
Спявачка Земфіра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Квіткі на канцэрт у рамках тура "Я маленький человек" паступілі ў продаж.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Паступілі ў продаж білеты на канцэрт расійскай спявачкі Земфіры, які пройдзе 15 сакавіка ў "Мінск-Арэне", паведамілі Sputnik арганізатары тура.

Певица Земфира - Sputnik Беларусь
Земфіра завітае ў Мінск з канцэртам

Земфіра аб'яўляе аб гарадах, у якіх будзе выступаць вясной, у сваім акаўнце ў Facebook.

Тур "Я маленький человек" прадоўжыцца два месяцы, у яго рамках спявачка плануе наведаць каля 20 гарадоў. Спіс песень для тура склалі фанаты — Земфіра прапанавала ўсім жадаючым пасылаць ёй заяўкі на песні. Зрэшты, поўны трэк-ліст будзе вядомы толькі да пачатку тура.

У аўторак у продаж паступілі квіткі на канцэрт 15 сакавіка ў Мінску — іх кошт вар'іруецца ад 370 тысяч рублёў да 1,1 мільёна.

Шэраг СМІ раней паведамляў, што Земфіра восенню займаецца запісам новых кампазіцый — верагодна, іх яна таксама прэзентуе ў Мінску.

Мінулы канцэрт спявачкі прайшоў у "Мінск-арэне" восенню 2013 года і стаў аншлагавым — Земфіра ўпершыню за доўгі час наведвала беларускую сталіцу, дзе прэзентавала свой апошні альбом "Жить в твоей галаве".

Расійскія СМІ называюць спявачку адной з самых яркіх артыстак постсавецкай прасторы.

 

Стужка навiн
0