https://bel.sputnik.by/20151126/1018680122.html
Міхаіл Фінберг: “Мулявін навучыў мяне працаваць з беларускай мовай”
Міхаіл Фінберг: “Мулявін навучыў мяне працаваць з беларускай мовай”
Sputnik Беларусь
Падчас прэзентацыі плана мерапрыемстваў Мінкульта да юбілея Уладзіміра Мулявіна пра легендарнага песняра ўспамінаў Міхаіл Фінберг, прафесар Беларускай акадэміі... 26.11.2015, Sputnik Беларусь
2015-11-26T16:56+0300
2015-11-26T16:56+0300
2015-11-26T18:50+0300
культура
увесь свет
беларусь
уладзімір мулявін
"песняры"
мулявіну - 75
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101365/25/1013652580_0:0:2929:1648_1920x0_80_0_0_433dda1555655412723b601e090791a4.jpg
МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Міхаіл Фінберг, што высока цэніць уклад Уладзіміра Мулявіна ў беларускую культуру, успомніў пра свой асабісты вопыт знаёмства з Песняром."Мы ў адзін час служылі ў арміі: я — у ваенным аркестры, Мулявін — у ваенным ансамблі. Час ад часу мы сустракаліся, аднойчы сустрэліся на канцэрце салдацкай самадзейнасці ў Доме афіцэраў. Там Мулявін заспяваў песню "А я шагаю по Москве". Ужо тады я адчуў, што гэта не звычайны чалавек, вельмі сціплы і… геніяльны", — успамінае спадар Фінберг.Фінберг з захапленнем распавядае, як аддана Мулявін любіў Беларусь і беларускую мову, як старанна падыходзіць да выбару паэзіі — большасць сваіх песень Мулявін зрабіў на вершы беларускіх класікаў. Фінберг прызнаецца — Мулявін навучыў яго шчыра любіць беларускую мову, дзякуючы яму мова загучала за межамі Беларусі."Цяжка ўявіць, як зараз жыць нам без Мулявіна. Да таго ж, ён выкшталцона адчуваў драматургію канцэрта, у ягоным канцэрце ўсё было ўзаемазвязана — і гэта варта вывучаць рэжысёрам", — кажа Фінберг і дадае, што ўсё жыццё намагаецца пераймаць вопыт Уладзіміра Георгіевіча.Канцэрт у дзень нараджэння адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі — 12 студзеня. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі. Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы "Пакуль мы памятаем". Беларусы змогуць пазнаёміцца з фотавыставай прац Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстава экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў "У. Мулявін. Нота лёсу".
https://bel.sputnik.by/20151126/1018677366.html
увесь свет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101365/25/1013652580_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_9c1158842e7926b7006dafdf1c0ca2be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, увесь свет, беларусь, уладзімір мулявін, "песняры", мулявіну - 75
культура, увесь свет, беларусь, уладзімір мулявін, "песняры", мулявіну - 75
Міхаіл Фінберг: “Мулявін навучыў мяне працаваць з беларускай мовай”
16:56 26.11.2015 (абноўлена: 18:50 26.11.2015) Падчас прэзентацыі плана мерапрыемстваў Мінкульта да юбілея Уладзіміра Мулявіна пра легендарнага песняра ўспамінаў Міхаіл Фінберг, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі.
МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Міхаіл Фінберг, што высока цэніць уклад Уладзіміра Мулявіна ў беларускую культуру, успомніў пра свой асабісты вопыт знаёмства з Песняром.
"Мы ў адзін час служылі ў арміі: я — у ваенным аркестры, Мулявін — у ваенным ансамблі. Час ад часу мы сустракаліся, аднойчы сустрэліся на канцэрце салдацкай самадзейнасці ў Доме афіцэраў. Там Мулявін заспяваў песню "А я шагаю по Москве". Ужо тады я адчуў, што гэта не звычайны чалавек, вельмі сціплы і… геніяльны", — успамінае спадар Фінберг.
Фінберг з захапленнем распавядае, як аддана Мулявін любіў Беларусь і беларускую мову, як старанна падыходзіць да выбару паэзіі — большасць сваіх песень Мулявін зрабіў на вершы беларускіх класікаў. Фінберг прызнаецца — Мулявін навучыў яго шчыра любіць беларускую мову, дзякуючы яму мова загучала за межамі Беларусі.
"Цяжка ўявіць, як зараз жыць нам без Мулявіна. Да таго ж, ён выкшталцона адчуваў драматургію канцэрта, у ягоным канцэрце ўсё было ўзаемазвязана — і гэта варта вывучаць рэжысёрам", — кажа Фінберг і дадае, што ўсё жыццё намагаецца пераймаць вопыт Уладзіміра Георгіевіча.
"Ён навучыў мяне працаваць з беларускай мовай. Уладзімір Мулявін — гэта энцыклапедыя нашай музыкі", — рэзюмуе Фінберг.
Канцэрт у дзень нараджэння адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі — 12 студзеня. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі. Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы "Пакуль мы памятаем". Беларусы змогуць пазнаёміцца з фотавыставай прац Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстава экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў "У. Мулявін. Нота лёсу".