Ціхановіч пра адбор на “Еўрабачанне”: ёсць годныя кандыдаты

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖуры нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2015"
Журы нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прафесійнае журы і журналісты адслухалі больш за паўсотні выканаўцаў і груп.
МІНСК, 27 ліс — Sputnik, Яўген Казарцев. Завяршыўся першы дзень праслухванняў удзельнікаў у межах нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне".
Удзельнічаць у нацыянальным адборы на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2016" выказалі жаданне больш за 80 выканаўцаў і гуртоў. Праслухоўванне праходзіць у два этапы, а ўжо ў снежні назавуць фіналістаў нацыянальнага адбору.
Песняры - Sputnik Беларусь
“Песняры” прымуць удзел у адборы на “Еўрабачанне”
У першы дзень прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі Аляксандр Ціхановіч, Дзмітрый Калдун, Іскуі Абалян, Алёна Ланская, Гюнеш і яшчэ шэраг беларускіх знакамітасцяў праслухалі амаль 60 выканаўцаў. Сярод іх: як маладыя і невядомыя, так і ўжо знаёмыя айчынным слухачам: Аляксей Грос, Аўра, Napoli і нават ансамбль "Песняры".
Удзельнічала ў адборы і прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2003" — Вольга Сацюк — пад псеўданімам Volga. Прыйшлі на праслухоўванне і скандальна вядомыя Sweet Brains.
Большасць песень у першы дзень выконваліся на англійскай і беларускай мовах.
"Гэта толькі пачатак, ёсць і годныя кандыдаты, і тыя, хто послабее. Некаторыя нават да саміх сябе з непавагай ставяцца. Яны няўважлівыя да ўмоў конкурсу. Ёсць палітычныя песні, занадта доўгія, ужо выкананыя — усё гэта забаронена правіламі "Еўрабачання" — заявіў журналістам народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.
Другі дзень праслухваньняў канкурсантаў — 2 снежня. Пасля гэтага журы абярэ да 15 лепшых, а не пазней за 25 студзеня пройдзе фінал нацыянальнага адбору. У ім ужо будуць вырашаць усё толькі тэлегледачы — з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання.
Стужка навiн
0