МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Праз некалькі дзён — 2 снежня — Apocalyptica наведае Мінск з прэзентацыяй новага альбому "Shadowmaker".
Выдаваць дэталі свайго бягучага райдэра музыкі забараняюць.
"Мы не маем права выдаваць бягучы райдэр гурта, але магу вас запэўніць, што мы цалкам гатовыя выканаць усе патрабаванні калектыва, каб музыкі выйшлі на сцэну ў Мінску своечасова і ў найлепшым настроі", — адзначае Павел Багдановіч, дырэктар ТАА "Канцэрт Хол Груп".
Найбольш падрабязныя звесткі аб харчаванні музыкаў Apocalyptica пратачыліся ў прэсу ў 2008 годзе дзякуючы тэлеканалу A-ONE: "Піца ў велізарнай колькасці, піва і энергетычныя напоі, а таксама ежа для вегетарыянцаў і разнастайныя гародніна. Акрамя гэтага, у грымёрных пакоях павінны быць свежая садавіна, мясныя вырабы (фінскіх вытворцаў!), супы, а таксама розныя вітамінізаваныя сокі. Галоўнае, каб у меню не было арэхаў (на іх у некаторых членаў групы моцная алергія)".
У 2010 годзе музыкі Apocalyptica у сваім афіцыйным відэаблогу распавялі пра самыя дзіўныя пункты свайго бытавога райдэра. Эйка Тапінен прызнаўся, што там ёсць безалкагольнае піва. "Ад гэтага кідае ў дрыжыкі!" — дадаў ён са смехам.
Акрамя гэтага для бубнача Міка Сірэна арганізатары ў кожным горадзе павінны даць гатовую да адпраўкі паштоўку з мясцовымі краявідамі. "Ён адпраўляе яе свайму адзінаму сябру", —пажартаваў Перта Ківілакса. "Так, бо ён адпраўляе паштоўкі самому сабе!", — засмяяўся Эйка Тапінен.
Акрамя гэтага цягам гадоў у райдэры гурта ў якасці абавязковага пункта значылася прысутнасць Tytti Isohookana-Asunmaa. У Расіі дадзенае словазлучэнне чамусьці перавялі, як "красуня" ці "самая прыгожая дзяўчына горада", хоць у рэчаіснасці гэта імя-прозвішча жанчыны-палітыка. Яна была міністрам культуры Фінляндыі ў гады, калі Apocalyptica рабіла свае першыя крокі і, мабыць, на ўсё жыццё запомнілася музыкам.
Фінскі гурт Apocalyptica наведае Мінск з праграмай "Shadowmaker" 2 снежня (Prime-Hall). Кошт квіткоў складае ад 650 да 950 тыс. рублёў.