МІНСК, 1 сне — Sputnik. У дарэвалюцыйным Мінску насельніцтва бавіла час не за бургерамі і "фры", а за ўсімі магчымымі відамі вінаў. Там, дзе зараз месціцца "Т.О.Ч.К.А", а дагэтуль адно за адным з'яўляліся іншыя рэстаранчыкі, раней быў рэнскавы паграбок — наўпрост пад "McDonald's", што на Кастрычніцкай.
Рэнскавымі пограбамі раней называлі мясціны, дзе захоўваліся і прадаваліся віна. Акрамя пограба з вінам, тут месціўся магазін з рыбай і выкшатлцоным сырам, мінчукі ведалі месца як "Пограб пана Гоушкі". Ён тут з'явіўся ў 1881 годзе. У продажы акрамя пералічанага заўжды былі кансервы, таматы, балык, дзвінскія селядцы, ласасіны, асятрыны, вугры, ікра.
Якраз побач месціўся дом віднага сяемйства Ракаўшчыкаў. Трохпавярховы дом Ракаўшчыкаў знакаміты тым, што тут з'явіўся першы ў Мінску кінематограф Штремера, у якім спачатку дэманстраваліся дыяпазітывы, а затым з'явіліся нямыя кінастужкі.
А побач, на месцы "Цэнтральнага", знаходзіўся магазін з оптыкай і зброяй. Адным словам, мінчукі, відавочна, былі народам разудалым — выпіўшы келіх віна і закусіўшы гастранамічнымі дэлікатэсамі, ішлі ў кіно весяліцца — а тут і да зброі недалёка.