Алена Васільева, Sputnik
У Мінадукацыі ёсць павер'е, згодна з якім кожны, хто напрацягу пяці гадоў цягнуў грошы з дзяржбюджэта і навучаўся за ягоны кошт, павінны "адрабіць" у больш-менш аддаленых кутках радзімы.
З аўтарам "Лё journal" Мішэлем Стаўскім дзяржава абышлася з найменшай сваёй жорсткасцю — замест сваіх шматлікіх райнных школаў абрала для яго сталічную гімназію, але ж малады настаўнік усё роўна застаўся незадаволеным. Кніжка, што выйшла з друкарні Ігара Логвінава — гэта не слязлівае апісанне жахаў размеркавання, а рэфлексія, дэкарацыямі для якой стала "адпрацоўка на дзяржаву".
Атрымалася нешта падобнае да таго, што здарылася б, калі б рэфлексуючых герояў Гарэля змясцілі на фоне дэкарацый Лукаса. Вы чакаеце, што будуць Star Wars, у беларускай рэальнасці замест іх — жахі размеркавання, а атрымліваеце зборнік эсе з унутранай эміграцыі.
"Я атрымаў адзін надта прыязны водгук — сказалі, што калі чытаеш кнігу, бачыш жыццё адной краіны ў прамой трансляцыі. Я намагаўся апісаць жыццё свайго пакалення", — тлумачыць сваю місію аўтар.
Замест чаканага "актыўнага дзеяння" ў "Лё journal" бачым поўную яго адсутнасць. Яшчэ ў школе, на ўроках той жа замежнай мовы, ці то англійскай, ці то французскай, якую выкладаў аўтар нататак, нас навучылі: дзеясловы падзяляюцца на "правільныя" і "направільныя". І зазначылі — дзеяслоў to do (у французскай — faire) — няправільны. Няправільныя дзеясловы маюць асаблівыя формы спражэння, але ж у нашай свядомасці замацавалася іншае: to do (ці faire) — гэта няправільна.
"У нас цэлае пакаленне людзей, адукаванай моладзі знаходзіцца ва ўнутранай эміграцыі. Гэта свядомы выбар, які дапамагае выжываць у грамадстве. Мы ўсе маем пэўныя думкі, але выразіць іх не гатовыя, зрабіць актыўнае дзеянне не гатовыя. Я — частка свайго пакалення і знаходжуся ў той самай унутранай эміграцыі. Любое маё намаганне нешта змяніць да вынікаў не даводзіла, і жаданне змагацца знікла. Аб сцену можна разбіць лоб, але ж нечага дасягнуць аднаму амаль немагчыма", — тлумачыць сваю пазіцыю аўтар.
З пазіцыяй "on ne fait pas" (not to do) нарадзілася нават асобнае аднайменнае пакаленне. Дыялогі ў кнізе, якія круцяцца вакол тэмы "а ці не з'ехаць мне?" добра ілюструюць нашае жыццё, якое нібы ў варонцы верцінна вакол таго ж самага пытання. Мішэль Стаўскі, аўтар нататак, прызнаецца, што на прыкладзе сваіх калег добра бачыць рэалізацыю такой філасофіі.
"Першы год працы я намагаўся нешта мяняць, але ж пасля жаданне знікла. Гэтаксама рабілі мае знаёмыя настаўнікі — пераставалі змагацца за свае правы і папросту пераносілі ўвагу на працэс выкладання матэрыялу, прыкладалі намаганні да таго, каб зацікавіць вучняў, а не да таго, каб змагацца з сістэмай", — тлумачыць пісьменнік і дадае, што яго кніга не пра школу, а пра краіну.
"З заканчэннем размеркавання я змяніў працу, але ж каласальных зменаў вакол мяне не адбылося — ды і не варта было чакаць", — дадае аўтар.
Падзеі разгортваюцца ў знаёмай нам геаграфіі, усё, што апісваецца ў кнізе — рэальныя мясціны Мінска, яго пазнавальнае начное жыццё.
Пры ўсёй няздольнасці амаль ці не цэлага пакалення на дзеянне, адно ўсё ж такі атрымалася выканаць — скінуцца на краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej на выданне "Лё journal". Дарэчы, аўтар кажа, што большасць пераводаў прыйшла з-за МКАДа. Нават замежнікі хацелі перавесці грошы на выданне нататак, але ж сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі.
Такі буктрэйлер Мішэль зрабіў для таго, каб сабраць грошы на выданне з дапамогай краўдфандынга.
"Беларусы яшчэ не надта актыўныя, не ўсе ведаюць пра тое, што такое краўдфандынг, не ўсе гатовыя ў гэтым удзельнічаць. Для будучых удзельнікаў краўдфандынга варта зазначыць: вам трэба актыўна рэкламаваць сваю ідэю, простая заяўка пра яе хутчэй за ўсё амаль нічога не дасць. А ў замежнікаў шмат што з апісанага выклікае незразумеласць. Асабліва гэта тычыцца самой з'явы "размеркаванне", — кажа Мішэль Стаўскі. Гэтае імя — псеўданім аўтара, пісаць "Лё journal" ён пачаў яшчэ падчас працы ў школе, таму выкарыстаў псеўданім.
"Да таго ж абраў псеўданім для ў пэўнай ступені саркастычных нататак, бо ў будучыні хацеў бы напісаць твор іншага кшталту", — дадае пісьмненнік.